Акадэмічная вуліца (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Акадэмічная (Гродна))
Jump to navigation Jump to search
Акадэмічная вуліца
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна

Акадэмічная — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна.

Працягласць — каля 500 метраў. Знаходзіцца паміж вуліцай 17 верасня і вуліцай Ажэшка, перасякае вуліцу Першага мая.

Назва вуліцы — гістарычная, звязана з будынкам медыцынскай акадэміі, створанай у канцы 18 стагодзя на скрыжаванні з вуліцай Ажэшка. Забудова сфарміравалая ў канцы 19 — пачатку 20 стагодзя пераважна 2-3 павярховымі жылымі дамамі.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы знаходзіцца помнік архітэктуры — лютэранская кірха, адзін з карпусоў сельскагаспадарчага ўніверсітэта (на скрыжаванні з вуліцай 1 мая). У 1970-ых на вуліцы праводзілася рэканструкцыя, на вуліцы быў пабудаваны адміністрацыйны будынак. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

№ 13. Пабудаваны ў 1913 годам урачом Канстанцінам Бялецкім. Будынак быў аднапавярховым, з бляшаным дахам і меў два ўваходы. Праз адзін з вуліцы прыходзілі пацыенты, а праз другі — жыхары дома[1]. У 1970 гадах быў прыбудаваны другі паверх[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]