Вуліца Мяснікова (Мінск)
Вуліца Мяснікова Мінск | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Працягласць | 700 м[1] |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна |
Назва ў гонар | Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў |
![]() |
Вуліца Мяснікова — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Мяснікова (1886—1925), рэвалюцыянера, савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў усталявання савецкай улады ў Беларусі (на доме № 41 размешчана мемарыяльная дошка ў яго гонар).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XVI—XVIII стст. вуліца з’яўлялася заходнімі варотамі горада. У 1880—1890 гадах вуліца актыўна забудоўвалася.
У 1929 годзе на вуліцы з’явілася паліклініка (у 1970—1980 гадах — гарадскі кардыялагічны дыспансер).
Да Вялікай Айчыннай вайны — пераважна драўляная забудова.
Ранейшыя назвы[правіць | правіць зыходнік]
- да 1880 года — Новазахар’еўская, потым — Маскоўская.
- з 1893 года — Нова-Маскоўская.
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца ад перасячэння з вуліцай Няміга, перасякае вуліцу Берсана, праходзіць праз плошчу Мяснікова і завяршаецца на скрыжаванні з вуліцай Клары Цэткін. Працягласць — 700 м.
Пад вуліцай амаль на ўсім яе працягу ў бетонным калектары цячэ рака Няміга.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
- № 26 — Інстытут «Белпрамбудпраект»
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Мяснікова (Мінск)
- Вуліца Мяснікова на сайце Мінск стары і новы