Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Герашчанка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Вячаслаў Герашчанка
Поўнае імя Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка
Нарадзіўся 25 ліпеня 1972(1972-07-25)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смаргонь
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1988—1993 Беларусь Дняпро (Магілёў) 51 (0)
1993—1994 Беларусь Сельмаш (Магілёў) 20 (4)
1994 Беларусь Шыннік (Бабруйск) 13 (1)
1995 Беларусь Тарпеда (Магілёў) 15 (1)
1995—1999 Расія Чарнаморац (Новарасійск) 121 (15)
2000 Расія ЦСКА (Масква) 9 (0)
2000   Беларусь Славія (Мазыр) 15 (4)
2001—2003 Расія Уралан (Эліста) 69 (1)
2004—2005 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 35 (2)
2006 Беларусь Савіт (Магілёў) 8 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—2004 Беларусь Беларусь 19 (0)
Трэнерская кар’ера
2006—2008 Беларусь Савіт (Магілёў) трэнер
2009—2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2011—2013 Беларусь Дняпро (Магілёў)
2015 Беларусь Орша трэнер
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) дубль
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) в.а.
2016 Беларусь Ліда
2016—2018 Беларусь Гомель
2019 Беларусь Ліда
2019 Літва Паланга
2020— Беларусь Смаргонь
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Вячаслаў Герашчанка (нар. 25 ліпеня 1972, Магілёў) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі паўабаронцы), а потым трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Смаргонь».

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», выступаў за іншыя беларускія клубы. З 1995 года гуляў у Расіі. Другую палову сезона 2000 правёў у складзе мазырскай «Славіі», з якой стаў чэмпіёнам Беларусі. Пасля гуляў за «Уралан» і «Нафтан». Скончыў кар’еру ў Другой лізе ў складзе магілёўскага «Савіта».

У 1997—2004 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў «Савіце». Пасля спынення існавання «Савіта» перайшоў у 2009 годзе на працу ў БАТЭ, дзе быў трэнерам дубля.

У верасні 2011 года прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра», які на той момант займаў апошні радок табліцы. Герашчанка не змог выправіць сітуацыю, нават нягледзячы на тры перамогі ў трох апошніх турах, і «Дняпро» апусціўся ў Першую лігу. У наступным сезоне пасля дрэннага пачатку ў Першай лізе «Дняпро» пачаў атрымліваць перамогу за перамогай, і за два туры да фінішу гарантаваў вяртанне ў элітны дывізіён. У сезоне 2013 «Дняпро» паказваў нестабільную гульню. У выніку ў кастрычніку 2013 года Герашчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскай каманды.

У 2015 годзе увайшоў у трэнерскі штаб «Оршы». У пачатку 2016 года стала вядома, што Герашчанка папоўніць склад новага трэнерскага штаба бабруйскай «Белшыны» ў якасці галоўнага трэнера дубля[3]. У красавіку таго ж года, пасля зыходу з каманды Уладзіміра Яжурава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4], заставаўся на гэтай пасадзе да ліпеня.

У жніўні 2016 года быў прызначаны галоўнам трэнерам «Ліды»[5], якую прывёў да шостага месца ў Першай лізе 2016. У снежні 2016 года ўзначаліў «Гомель»[6]. Па выніках сезона 2017 каманда заняла 10-е месца ў Вышэйшай лізе з 16. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[7]. Аднак, пачатак новага сезона атрымаўся для «Гомеля» няўдалым (пасля васьмі тураў каманда не мела ніводнай перамогі і знаходзілася ў канцы табліцы), і ў маі 2018 года Герашчанка па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[8].

У студзені 2019 года зноў узначаліў «Ліду»[9]. Каманда, якая істотна абнавіла склад у бок амаладжэння, пад кіраўніцтвам Герашчанкі выдала свой найлепшы старт у Першай лізе за доўгі час, пасля 13 тураў займала шостае месца. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[10] і неўзабаве стаў галоўным трэнерам літоўскага клуба «Паланга»[11]. Аднак, ужо ў верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду.

У канцы 2019 года была дасягнута дамоўленасць, што Герашчанка стане новым галоўным трэнерам «Смаргоні». У студзені 2020 года афіцыйна ўзначаліў смаргонскі клуб[12].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[13].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]