Бабоўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Бабоўцы)
Вёска
Бабоўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231323
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852014
Бабоўцы на карце Беларусі ±
Бабоўцы (Беларусь)
Бабоўцы
Бабоўцы (Гродзенская вобласць)
Бабоўцы

Бабо́ўцы[1] (трансліт.: Baboŭcy, руск.: Бобовцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Бабоўцы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць Пацаў[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета, потым у складзе Белагрудскага сельсавета[3]. Да 29 верасня 2005 года вёска ўваходзіла ў склад Ваверскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 147 «О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района» (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]