Бацунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Бацунь)
Вёска
Бацунь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 408 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247376
Аўтамабільны код
3
Бацунь на карце Беларусі ±
Бацунь (Беларусь)
Бацунь
Бацунь (Гомельская вобласць)
Бацунь

Бацу́нь[1] (трансліт.: Bacuń, руск.: Бацунь) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 25 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 31 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні пяць невялікіх вадаёмаў.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з дзвюх прамалінейных, паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На ўсходзе ад іх праходзіць такой жа арыентацыі крывалінейная, ледзь выгнутая шыротная вуліца, да якой з поўдня далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя. Сяло Бацуні ў 1503 годзе згадана ў перапісцы пра памежныя спрэчкі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У сяле знаходзіліся 3 дыма, 2 службы. Згадваецца як вёска Буцінічы ў матэрыялах 1526-27 гадоў. У 40-х гадах XVII стагоддзя па інвентары Гомельскага стараства вёска Бацуны — 3 дыма, 2 службы, 3 вала, 3 каня.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе цэнтр стараства, у якое ўваходзілі 2 вёскі (240 жыхароў мужчынскага полу), прыналежала Халецкім. У 1861 годзе адбываліся хваляванні сялян у сувязі з прыгнятаннямі з боку абшарніка, былі падушаны ваеннай сілай і судовым пераследам. У 1872 годзе адкрыта школа. Гаспадар аднаго фальварка меў у 1877 годзе 280 дзесяцін, другога — 623 дзесяціны зямлі. Па перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін і фальварак. У 1909 годзе — 1081 дзесяціна зямлі, школа, млын, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

З 8 снежня 1926 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Бацунскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Дзейнічалі пачатковая школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, паравы млын.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны шлях», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 17 двароў і забілі 5 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 121 жыхар вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1968 годзе каля кіравання калгаса ўсталявана скульптура салдата. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Чырвоны шлях». Размяшчаліся швейная майстэрская, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары суседняга пасёлка Пашкоўскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 230 гаспадарак, 490 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 75 двароў, 612 жыхароў; у фальварку 4 двары, 21 жыхар (паводле перапісу).
  • 1909 год — 103 двары, 834 жыхара.
  • 1940 год — 235 двароў, 882 жыхара.
  • 1959 год — 873 жыхара (паводле перапісу).
  • 1995 год — 598 жыхароў, 243 двары[2].
  • 2004 год — 230 гаспадарак, 490 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0