Берлеж
Вёска
Берлеж
|
Бе́рлеж[1] (трансліт.: Bierliež, руск.: Берлеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км па паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Сіняўка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць царквы. У 1800 годзе ёсць карчма, млын, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць В. Завадскай. У канцы XIX стагоддзя ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 38 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «3-ці рашаючы», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.
У 1972 годзе да вёскі далучана скасаваная вёска Прыбач.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1800 год — 28 двароў, 200 жыхароў
- 1897 год — 63 двары, 417 жыхароў
- 1908 год — 73 двары, 435 жыхароў
- 1917 год — 90 двароў, 458 жыхароў
- 2002 год — 40 двароў, 79 жыхароў
- 2012 год — 26 гаспадарак, 42 жыхары
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Любоў Георгіеўна Гайдучонак (1921—1943) — удзельніца камсамольскага падполля. У 1972 годзе на ўшанаванне памяці Гайдучонак у Мар’інай Горцы пастаўлены помнік — стэла з барэльефам[2].
Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]
- Прыазёрная вуліца
- Прыазёрны завулак
- Прыбач вуліца
- Рачная вуліца[3]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ ВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ НАРОДНАЙ
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Берлеж // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 117. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх