Верхнія Жары
Вёска
Верхнія Жары
|
Ве́рхнія Жары́[1] (трансліт.: Vierchnija Žary, руск.: Верхние Жары) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 64 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 170 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
На ўсходняй ускраіне — возера Любітава і пойма ракі Дняпро, за 4 км на паўночны ўсход — возера Колескае.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы шыротной арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца просталінейная, шчыльна забудаваная вуліца. Жылыя хаты пераважна драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе вёска была куплена Аляксандрам Ігнатавічам Горватам (к.1796–1888). У 1879 годзе каля вёскі была прыстань і паромная пераправа праз Днепр. У 1885 годзе пабудавана драўляная царква, размяшчаліся бровар і конны млын. Паводле перапісу 1897 года царква, школа граматы, хлебазапасны магазін, карчма, крама, цагельня. Побач сядзіба. Працаваў сенапрэсавальны завод (паравы рухавік, 60 працоўных).
З 8 снежня 1926 года цэнтр Верхняжарскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Рух рэвалюцыі», працавалі гамарня, цагельня, вятрак.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску 22-24 верасня 1943 года адмеціліся камандзір дывізіі П. М. Лашчанка, капітан А. А. Восіпаў, малодшы сяржант К. Р. Верцякоў, старэйшы лейтэнант І. М. Румянцаў, капітан М. М. Сілін, малодшы сяржант А. Е. Мішчанка, капітан Ф. М. Калакольцаў, старэйшы лейтэнант А. Дусухамбетаў, палкоўнік П. М. Гудзь, капітан Д. А. Бакураў, капітан П. К. Баюк, старэйшы лейтэнант М. І. Агароднікаў, старшына Д. В. Шурпенко, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У ноч на 22 верасня 1943 года часткі 17-га гвардзейскага стралковага корпуса пад агнём праціўніка на падручных сродках фарсіравалі Дняпро ля вёскі Верхнія Жары, развіваючы наступленне, 23 верасня выйшлі да Прыпяці[2]. Камандуючаму корпусам А. Л. Бондараву 16 кастрычніка 1943 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 103 жыхара вёскі. У памяць пра іх у 1966 годзе каля будынка сельсавета пастаўлены абеліск. У 1959 годзе ў вёсцы размяшчаўся цэнтр дапаможнай гаспадаркі «Сельгасхіміі», сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
26 верасня 2006 года Верхнежароўскі сельсавет быў скасаваны, і Верхнія Жары ўвайшлі ў склад Камарынскага пассавета[3] (пазней — сельсавет).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1834 год — 48 двароў.
- 1850 год — 60 двароў.
- 1885 год — 53 двары, 359 жыхароў.
- 1897 год — 110 двароў, 695 жыхароў (паводле перапісу). У побач размешчанай сядзібе — 7 двароў, 113 жыхароў
- 1929 год — 209 двароў, 1044 жыхара.
- 1959 год — 750 жыхароў (паводле перапісу).
- 1996 год — 260 жыхароў, 139 двароў[4].
- 2004 год — 109 двароў, 243 жыхара.
- 2006 год (01.01.2006) — 101 двор, насельніцтва налічвалася 210 чалавек, з якіх 37 ва ўзросце да 16 гадоў, 108 — у працаздольным і 95 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ве́рхнія Жа́ры
- ↑ Бондарев Андрей Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 110.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх