Вялікае Поле (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікае Поле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Вялікае Поле на карце Беларусі ±
Вялікае Поле (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Вялікае Поле (Пухавіцкі раён)
Вялікае Поле (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Вялікае Поле (Пухавіцкі раён)

Вялі́кае По́ле[1] (трансліт.: Vialikaje Polie, руск.: Великое Поле) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 80 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад асаблівасцей мясцовасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 71 жыхар
  • 1960 год — 60 жыхароў
  • 2002 год — 4 двары, 4 жыхары
  • 2007 год — 3 жыхары
  • 2010 год — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
  • 2012 год — 0 жыхароў
  • 2019 год — 1 жыхар[3]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае Поле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 128. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]