Дуды (Іўеўскі раён)
Вёска
Дуды
| ||||||||||||||||||||
Дуды на Вікісховішчы
|
Ду́ды[1] (трансліт.: Dudy, руск.: Дуды) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Дуды згадваюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтр староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Рэзідэнцыя старосты знаходзілася ў Лугамавічах. У 1608 гадах у Дудах быў касцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў паселішча Хадкевічаў.
У 1653 Дудскае староства трымаў Т. Дэнгаф. 3 1665 мясцовасць перайшла да Яна Казіміра Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазней — да яго сына Самуэля Міхала. Станам на 1690 у сяле было 14 дымоў.
3 1709 Дуды знаходзіліся ва ўладанні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 Буйніцкіх, пазней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 у Дудах збудавалі новы драўляны касцёл. У 1789 паселішча атрымала статус мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дуды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1803 мястэчка перайшло ў валоданне Коршакаў.
У 1861 Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічы Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу і налічвалі 30 рэвізскіх душ. Станам на 1866 у мястэчку было 12 двароў. У 1885 тут працавалі багадзельня, кузня, 2 карчмы, таржок. Паводле перапісу (1897) у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт знішчыў паселішча.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 Лідскага) павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут быў 41 двор.
У 1939 Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. На 1999 у вёсцы было 46 двароў.
Да 2017 года вёска ўваходзіла ў склад Морынскага сельсавета[2]. Насельніцтва 109 чал. (1999).
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1866 — 80 чал., з іх 68 каталікоў і 12 юдаістаў[3]; 1897 — 251 чал.
- XX стагоддзе: 1905 — 252 чал.; 1970 — 166 чал., 260 двароў.; 1999 — 109 чал.[4]
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245 (руск.).
- ↑ Dudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 208.
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.— 510 с. ISBN 985-6302-45-5.
- Dudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 208.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дуды (Іўеўскі раён)