Канстанцінава (Свірскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Канстанцінава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
112
Насельніцтва
270 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
Канстанцінава на карце Беларусі ±
Канстанцінава (Свірскі сельсавет) (Беларусь)
Канстанцінава (Свірскі сельсавет)
Канстанцінава (Свірскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Канстанцінава (Свірскі сельсавет)

Канстанці́нава[1] (трансліт.: Kanstancinava, руск.: Константиново) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 40 км у напрамку на захад ад горада Мядзел, за 180 км ад Мінска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы[2]. Праз вёску праходзіць аўтамабільная дарога рэспубліканскага значэння Р45.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. маёнтак Ашмянскага павета. З 1785 г. мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, прыватная ўласнасць. У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Д. Адамовіча (купчы 1829); складаўся з фальварка, 4 дваровых сялян. У 1868 г. мястэчка ў Свірскай воласці Свянцянскага павета, 136 жыхароў. У 1885 г. у мястэчку 7 двароў, 81 жыхар, 30 мяшчан, тут знаходзіліся касцёл, заезны дом. У 1897 г. 10 двароў, 64 жыхары, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма. У 1904 г. на месцы вёскі фальварак (4 жыхары) і мястэчка (167 жыхароў) — валоданне памешчыкаў Старжынскіх, было народнае вучылішча, у якім у 1896/97 навучальным годзе навучаліся 53 хлопчыка і 2 дзяўчынкі, казённая вінная крама. У 1907 годзе ў пасёлку 58 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Канстанцінаўскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года Мінскай вобласці, з 10 мая 1960 года ў Свірскім гарпасялковым Савеце.

У 1949 г. арганізаваны калгас «Бальшавік», працавалі Дом культуры, бібліятэка, магазін, аддзяленне сувязі, медпункт, сямігадовая школа. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 4 верасня 1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

У 2013 г. Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Канстанцінава ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 58 жыхароў (1907)
  • 317 жыхароў (1960)
  • 175 жыхароў, 60 двароў (1971)[2]
  • 112 двароў, 270 жыхароў (1997)[2]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Жывёлагадоўчая ферма, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, крама, база адпачынку «Лясная Паляна».

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры — касцёл (2-я палова 19 стагоддзя).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Каля касцёла пахаваны расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч Станіслаў Фадзеевіч Хамінскі (1807—1886).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Канстантыно́ва
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]