Куранец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Куранец)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Куранец
Куранец.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Аўтамабільны код
5
Куранец на карце Беларусі ±
Куранец (Беларусь)
Куранец
Куранец (Мінская вобласць)
Куранец

Куране́ц[1] (трансліт.: Kuraniec, руск.: Куренец) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пела. Адміністрацыйны цэнтр Куранецкага сельсавета. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вілейка — Докшыцы (Р29).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква, 1938

Дакладна вядома дата першага ўзгадвання сучаснага Куранца – 1355 год[2]. У 1539 тут збудавалі царкву, у 1665 — касцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус горада.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на 1866 у мястэчку было 208 дамоў. У пач. XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыхадская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам Куранецкага раёна (з 1946 у Вілейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 Куранец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут быў 446 двароў, на 1997 — 493 двароў. У 2000-я гады Куранец атрымаў афіцыйны статус аграгарадку. У 2016 годзе на падмурку некалі зруйнаванага касцёла, з будынка калгаснай канторы, вернікі адбудавалі новы касцёл[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Бяззаганага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі (1652, 1810, 1928)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́ранец
  2. http://www.peramoga.by/themes/52014/ Под площадью Свободы есть подземелья. Почему археологи начали раскопки в д. Костыки? // «Шлях Перамогі»
  3. Асвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы Рыма-каталіцкая парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
  4. Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 945.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  6. Таіса Новікава. Куранец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 313.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]