Мілавіды (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Мілавіды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Мілавіды на карце Беларусі ±
Мілавіды (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Мілавіды (Баранавіцкі раён)
Мілавіды (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Мілавіды (Баранавіцкі раён)

Мілаві́ды[1] (трансліт.: Milavidy, руск.: Миловиды) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Навасадка, на шашы Р43. Адміністрацыйны цэнтр Мілавідскага сельсавета. Размешчаны за 37 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, на аўтадарозе ІванавічыСлуцк. Насельніцтва 807 жыхароў, 337 гаспадарак (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з XVI ст., у 1518 годзе Ян Неміровіч адпісаў вёску сваёй жонцы. З 1712 года ў валоданні Быценскага кляштара.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIX ст. ў Дабромысленскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1843 годзе пабудавана паштовая станцыя, якая ўключала станцыйны дом, карэтную і хлеў. З 1861 года адкрыта народнае вучылішча.

У час нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў Мілавіды з'яўляліся адным з цэнтраў паўстання. Тут знаходзіўся паўстанцкі лагер. У сярэдзіне мая 1863 года ў ім знаходзілася некалькі атрадаў (каля 800 чал.), камандаванне аб'яднанымі сіламі ажыццяўляў Аляксандр Лянкевіч. Паўстанцы ўстанавілі кантроль над навакольнай тэрыторыяй, знаёмілі сялян з мэтамі паўстання, выступалі за надзяленне іх зямлёй, за адмену феадальных павіннасцей. 20 мая 1863 года мілавідскі лагер наведаў Кастусь Каліноўскі.

Царскія ўлады накіравалі супраць паўстанцаў войскі. 22 мая 1863 года адбыўся жорсткі бой паміж расійскімі войскамі і аб'яднанымі сіламі паўстанцаў, якія налічвалі каля 800 чалавек са Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Навагрудскага і Гродзенскага паветаў. На чале паўстанцаў, пад агульным камандваннем Кастуся Каліноўскага, стаялі Францішак Юндзіл, Ісідар Лукашэвіч, Аляксандр Лянкевіч. Дэмаралізаваныя карнікі праз некалькі гадзін вымушаны былі адступіць. У гэта бітве ў аддзеле А. Лянкевіча (Лягдара) змагаліся рэшткі Лідскага аддзела Людвіка Нарбута, і сярод іх — Францішак Багушэвіч і Міхал Андрыёлі. Хутка да карнікаў падышла дапамога з Нясвіжа. 23 мая наступленне было адноўлена. Але паўстанцы к таму часу пакінулі лагер і здолелі нанесці значны ўрон царскім войскам (па афіцыйных звестках 50 забітых і параненых). Мілавідская бітва была адной з буйнейшых у Беларусі ў час паўстання.

У першай палове 1880-х гг. на месцы сучаснага паселішча існавалі 2 вёскі з назвай Мілавіды; дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1861), заезны дом, паштовая станцыя, карчма.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 18901914 гг. працавала лесапільная фабрыка, якая мела паравую машыну. У 1901 годзе ў Мілавідскім народным вучылішчы займаліся каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1913 годзе расійскія ўлады ўсталявалі наўзбоч дарогі, што падзяляе поле Мілавідскай бітвы, праваслаўны мураваны крыж загінулым царскім салдатам.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дабромысленскай гміне Слонімскага павета. У 1930 годзе польскі ўрад збудаваў на полі Мілавідскай бітвы насупраць праваслаўнага крыжа каталіцкую каплічку.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета, у Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 ліпеня 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 186 двароў і загубілі 83 жыхары. На франтах вайны загінулі 70 вяскоўцаў.

У 1972 годзе да яе далучана вёска Скарынкі[2].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе выканкам сельсавета і калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, бібліятэка, аддзяленне сувязі, клуб, 2 магазіны, сярэдняя школа (з 1970 у ёй працуе гісторыка-краязнаўчы музей).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква на нямецкай паштоўцы

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]