Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Падбярэжжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5

Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 12 кіламетраў на паўнач ад Мар'інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля шашы Мінск-Бабруйск (3 км).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі паходзіць ад наймення мясцовасці, угоддзевага ўрочышча Падбярэжжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як маёнтак Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1968 г. да Падбярэжжа былі далучаны в. Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і в.Хлебаўка. Хлебаўка у пачатку XX ст. засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 г. урочышча, пазней — веска.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]