Сасноўка (Бярозаўскі раён)
Вёска
Сасноўка
|
Сасно́ўка[1] (трансліт.: Sasnoŭka, руск.: Сосновка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1563 годзе ў Пружанскім павеце ў Кобрынскай эканоміі, у Дабучынскай воласці, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Кабацкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Блудзенскага Блудзенскага староства.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года царкоўна-прыходская школа.
З 1915 года Сасноўка акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 9 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (з 1979 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі).
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, у цэнтры з паўдёвага боку да яе прымыкае завулак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 — 40 двароў, 287 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 - 29 двароў, 54 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх