Віктар Філімонавіч Карамазаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Філімонавіч Карамазаў
Viktar Karamazaŭ.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1934(1934-06-27) (84 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік, журналіст
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
karamazov.by/by/

Віктар Філімонавіч Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў). У 1962-63 г. — уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда». З 1964 працаваў у газеце «Звязда» — літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, а затым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969-71 г. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982-86 г. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 (альманах «Советская Отчизна»). Першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968). У зборніках «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974) сцвярджае дабрыню, духоўную годнасць чалавека. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе...» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу «Проста ўспомніў я цябе...».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
  • Траяноўскі А. Карамазаў // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн., 1999.