Віталь Васілевіч Шышоў
Віталь Васільевіч Шышоў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Віталь Васільевіч Шышоў |
Род дзейнасці | палітычны актывіст |
Дата нараджэння | 1995[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 2021 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца працы |
Віталь Васілевіч Шышоў (1995, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь — 2 жніўня 2021, Кіеў, Украіна) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларускі дом ва Украіне»[2]. 2 жніўня 2021 знік і пасля быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку Кіева паблізу месца жыхарства[3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1995 годзе, жыў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі.
У Кіеве жыў на вуліцы Бударына ў Святошынскім раёне, каля жылога комплексу «Чайка»[5].
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі, восенню 2020 года, разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзь, ратуючыся ад пераследу пераехаў у Кіеў і заснаваў грамадскую арганізацыю «Беларускі дом ва Украіне». Ён падтрымліваў бежанцаў з Беларусі і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі.
Шышоў стварыў у мэсэнджэры Telegram канал «Ціхары на экспарт»[6], дзе ён публікаваў інфармацыю пра працаўнікоў беларускіх спецслужбаў, якія працуюць на рэжым Лукашэнкі за мяжой, у тым ліку ва Украіне[7].
У лютым 2021 года з аднадумцамі прыняў удзел у Марафоне волі на дыстанцыю 2 334 метра, якая сімвалізавала артыкул 23.34 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па якім былі арыштаваны 35 тысяч беларусаў за мірныя пратэсты.
Гібель і расследаванне
[правіць | правіць зыходнік]2 жніўня 2021 года Шышоў знік у Кіеве падчас ранішняй прабежкі. Раніцай 3 жніўня Шышоў быў знойдзены павешаным у Святошынскім лесапарку Кіева, недалёка ад месца яго жыхарства[8], са слядамі пабояў на твары[9] і парванай скурай на носе, каленях і грудзях[10]. Пачалося дасудовае расследаванне. Паводле слоў знаёмых і калег Віталя, ён доўгі час знаходзіўся пад наглядам у Кіеве, і пра гэта неаднаразова паведамлялася ўкраінскай паліцыі[11][12]. У адказ кіраўнік НПУ Ігар Кліменка заявіў, што ў паліцыю такіх зваротаў не паступала[13].
Офіс Генеральнага пракурора паведаміў, што распачата крымінальная справа па факце смерці Шышова[14]. Паліцыя забрала з месца забойства мабільны тэлефон і асабістыя рэчы Віталя[15]. Паліцыя распачала справу паводле артыкула 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства), правяраючы версіі, у тым ліку забойства, замаскіраванае як самагубства[16]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўзяў на асабісты кантроль расследаванне смерці Шышова[17].
Пахаванне
[правіць | правіць зыходнік]Пахаванне адбылося 26 верасня 2021 года ў Кіеве[18].
Рэзананс
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры ЕС заклікалі ўкраінскія ўлады расследаваць смерць Шышова[19].
- ЗША выказалі надзею на дбайнае расследаванне смерці Шышова[20][21].
- Прэсекретар прэзідэнта Украіны запэўніў, што Зяленскі «трымае на кантролі» расследаванне[22][23].
- Нямецкі дэпутат ад «Партыі зялёных» Віёла фон Краман-Таубадель напісала, што ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы, «пакуль Лукашэнка забівае ўласных грамадзян»[24].
- Літоўскі еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус назваў забойства Шышова актам тэрарызму[25].
- Еўрапейскія парламентарыі лічаць, што за забойствам Шышова стаіць рэжым Лукашэнкі[26].
Зноскі
- ↑ https://cnn.iprima.cz/pohresuje-se-sef-organizace-jez-pomaha-uprchlym-belorusum-sel-si-zabehat-a-zmizel-30817 Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Громадська організація «Білоруський дім в Укріїні»/Е-дата/ Архівавана 3 жніўня 2021.
- ↑ У Києві знайшли повішеним зниклого білоруса Шишова / Укрінфарм, 03.08.2021/
- ↑ Паліцыя і беларусы шукаюць зьніклага ў Кіеве кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» . Радыё Свабода. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Поліція розглядає дві версії смерті білоруського активіста Шишова / Левы бераг , 03.08.2021 /
- ↑ ""Був нашою контррозвідкою". Хто такий білорус Шишов, якого знайшли повішеним у Києві"(укр.). BBC News. Праверана 2021-08-03.
- ↑ Втік від Лукашенка й помер у Києві: біографія білоруського активіста Віталія Шишова (укр.). 24. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ У Кіеве знойдзены мёртвым кіраўнік «Беларускага дома ва Украіне» Віталь Шышоў
- ↑ Пропавший в Киеве глава "Белорусского дома в Украине" Виталий Шишов найден повешенным. На лице обнаружены следы избиения (руск.). Настоящее время. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ У Шишова травми на носі, коліні та грудях – Нацполіція (укр.). Українська правда. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ За Шишовим стежили, поліція про це знала – Білоруський дім в Україні (укр.). Українська правда. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ У "Білоруському домі в Україні" заявили про стеження за загиблим Шишовим (руск.). РБК-Украіна . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Поліція про стеження за загиблим Шишовим: таких звернень не було (руск.). РБК-Украіна . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Правоохоронні органи розслідують обставини смерті голови «Білоруського дому в Україні» /Сайт Офісу Генерального прокурора України, 03.08.2021/
- ↑ Керівника Білоруського дому в Україні знайшли повішеним у Києві (оновлено) . Левы бераг . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ У Києві знайшли повішеним голову "Білоруського дому в Україні" Шишова (руск.). РБК-Украіна . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Зеленский взял на личный контроль дело о смерти главы «Белорусского дома» (руск.). РИА «Новости». Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Поховали очільника «Білоруського дому в Україні» Віталія Шишова/Голос України, 26.09.2021/ Архівавана 26 верасня 2021.
- ↑ Міністри ЄС закликали Київ розслідувати смерть білоруса Шишова /Українська правдв, 03.08.2021/
- ↑ США сподіваються на ретельне розслідування смерті Шишова — заява посольства /Голос Америки, 03.08.2021/
- ↑ США розраховують на ретельне розслідування причин смерті білоруського активіста Шишова (руск.). РБК-Украіна . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Зеленський тримає на контролі розслідування смерті Шишова — прессекретар / Укрінфарм, 03.08.2021
- ↑ ОП про смерть Шишова: Зеленський тримає справу на контролі (руск.). РБК-Украіна . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Голову "Білоруського дому в Україні" знайшли повішеним у Києві: всі подробиці (руск.). РБК-Украіна . Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ https://twitter.com/petras_petras/status/1422460375887458325 (укр.). Twitter. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Європарламентарі вважають, що за вбивством Шишова стоїть режим Лукашенка / Левы бераг 03/08/2021
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віталя Шышова пахаваюць у нядзелю// Радыё Свабода, 25.09.2021