Перайсці да зместу

Галянберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Галянберг
Паказальнік з памылковай назвай
Паказальнік з памылковай назвай
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 32 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Галянберг на карце Беларусі ±
Галянберг (Беларусь)
Галянберг
Галянберг (Мінская вобласць)
Галянберг

Галянбе́рг[1] (трансліт.: Halianbierh, руск.: Голенберг) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Фальварак заснаваны галандцам Канстанцінам Максімавічам Гарцінгам, да якога ў 1874 годзе перайшлі землі маёнтка Дукора. Назва ўтворана ад слоў «Галяндыя» і «berg» (гара).

У Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ў фальварку 279 дзесяцін землі, уладальнік лютэранін Канстанцін Гарцінг[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны калгас. Населенаму пункту нададзены статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

  • 1897 год — 2 двары, 30 жыхароў
  • 1908 год — 2 двары, 12 жыхароў
  • 1926 год — 22 двароў, 114 жыхароў
  • 2002 год — 21 двор, 41 жыхар
  • 2009 год — 26 жыхароў
  • 2019 год — 32 жыхары
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галянбэ́рг, Галямбэ́рак
  2. Памяць 2003, с. 80.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.