Перайсці да зместу

Шыманаў Кут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шыманаў Кут
Склад вінакурні колішняй сядзібы Ануфрава
Склад вінакурні колішняй сядзібы Ануфрава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ануфрава
Ануфраў
Анапраў
Насельніцтва
  • 16 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Шыманаў Кут на карце Беларусі ±
Шыманаў Кут (Беларусь)
Шыманаў Кут
Шыманаў Кут (Мінская вобласць)
Шыманаў Кут

Шы́манаў Кут[1] (трансліт.: Šymanaŭ Kut, руск.: Шиманов Кут; да 1920-х — маёнтак Ануфрава) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 36 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Ранняя гісторыя. Ануфрава

[правіць | правіць зыходнік]

Фальварак Ануфрава (Ануфраў, Анапраў) быў уласнасцю Янішэўскіх, да якіх перайшоў праз спадчыну ад Швыкоўскіх. Адносіўся да маёнтка Цітва. У выніку падзелу фамільнай спадчыны апынуўся разам з фальваркам Жолудзь (цяпер не існуе, спалены ў Другую сусветную вайну) ува ўласнасці Ігнацыя Янішэўскага[2]. У 1889 годзе ўласнік дваранін Ігнацый Людвігавіч Янішэўскі, дваранін рыма-каталіцкага веравызнання, у маёнтку было 1400 дзесяцін зямлі[3]. У Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Шыманаў Кут

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя маёнтка, заснаваны пасёлак Шыманаў Кут.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].

  • 1908 год — 1 двор, 3 жыхары[5]
  • 1917 год — 1 двор, 124 жыхары. З іх 109 беларусаў, 15 палякаў[6]
  • 1926 год — 12 двароў, 51 жыхар
  • 2002 год — 18 жыхароў
  • 2010 год — 10 жыхароў
  • 2019 год — 16 жыхароў[7]
  • Склад вінакурні сядзібы Ануфрава (пачатак XX ст.)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1886, с. 535.
  3. Памяць 2003, с. 98.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Ярмоловичъ В. 1909, с. 114.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 17 красавіка 2024.