Перайсці да зместу

Маладнева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маладнева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Маладнева на карце Беларусі ±
Маладнева (Беларусь)
Маладнева
Маладнева (Мінская вобласць)
Маладнева

Маладне́ва[1] (трансліт.: Maladnieva, руск.: Молоднево) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

У XIX стагоддзі фальварак Маладнева (Маладнеў, Маладзьеў), уласнасць лютэраніна Канстанціна Максімавіча Гарцінга, у 1889 годзе было 182 дзесяціны зямлі. У Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны калгас. Населенаму пункту нададзены статус пасёлка. Разам з Галянбергам і Падліпкамі Маладнева ўвайшла ў склад калгаса «Ударнік», а ў пасляваенныя гады стала часткай калгаса імя 16-ці чырвоных партызан.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

  • 1897 год — 7 жыхароў
  • 1908 год — 2 двары, 26 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 19 жыхароў, усе беларусы[3]
  • 1926 год — 23 двары, 103 жыхары
  • 2002 год — 14 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 19 жыхароў
  • 2019 год — 14 жыхароў[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 95.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 18 красавіка 2024.