Каробавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Каробавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 43 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Каробавічы на карце Беларусі ±
Каробавічы (Беларусь)
Каробавічы
Каробавічы (Мінская вобласць)
Каробавічы

Каро́бавічы[1] (трансліт.: Karobavičy, руск.: Коробовичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Цытва, уласнасць Янішэўскіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1858 годзе вёска Карабовіца ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета, уласнасць Л. Янішэўскага, адносілася да маёнтка Ануфрава (Анапраў). Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Была створана школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 60 вучняў, сярод якіх 27 дзяўчынак. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная змена», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 16 двароў, 122 жыхары
  • 1858 год — 127 жыхароў
  • 1897 год — 49 двароў, 263 жыхары
  • 1908 год — 56 двароў, 330 жыхароў
  • 1917 год — 63 двары, 309 жыхароў
  • 2002 год — 54 двары, 98 жыхароў
  • 2009 год — 55 жыхароў
  • 2019 год — 43 жыхары[3]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ко́рабавічы
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 17 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]