Перайсці да зместу

Жораўка (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Жораўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Жураўка
Жураўкі
Насельніцтва
  • 32 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Жораўка на карце Беларусі ±
Жораўка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Жораўка (Пухавіцкі раён)
Жораўка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Жораўка (Пухавіцкі раён)

Жо́раўка[1] (трансліт.: Žoraŭka, руск.: Жоровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 18 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 35 км ад Мінска, пра правым беразе Свіслачы.

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

За 250 метраў на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе Свіслачы, у полі месціцца гарадзішча позняга сярэднявечча, якое мае мясцовую назву Акопы Кацярыны.

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Смілавічы[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя былі аднайменныя вёска і фальварак, шляхецкая ўласнасць, была царква Раства Багародзіцы. У XIX стагоддзі адносілася да маёнтка Дукора.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе на базе было царкоўна-прыходскай школе была адкрыта школа граматы, у 1890 годзе ў ёй вучыліся 53 хлопчыкі.

Паводле перапісу 1897 года былі школа граматы, піцейны дом і капліца, у тым жа годзе пабудаваны школьны будынак з дрэва.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Гміна Дукора, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, было 2 настаўнікі і 100 вучняў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

  • пач. XIX ст. — 53 двары, 407 жыхароў
  • 1870 год — 218 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897год — 140 двароў, 959 жыхароў.
  • 1908 год — 172 двары, 1050 жыхароў
  • 1917 год — 170 двароў, 1095 жыхароў
  • 2002 год — 19 двароў, 45 жыхароў
  • 2009 год — 28 жыхароў
  • 2019 год — 32 жыхары[4]

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Капліца

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 11 красавіка 2024.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 11 красавіка 2024.