Гапляне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гапляне — сярэдневяковае заходнеславянскае племя, якое пасля стала часткай польскага народа. Гэта племя ў VII—IX стагоддзях жыло ў раёне возера Гопла, а іх галоўным горадам была Крушвіца.

Сярэдневяковая хроніка сцвярджае, што на іх зямлі знаходзіцца 400 градаў, але падчас археалагічных раскопак у раёне Крушвіцы так і не ўдалося знайсці ўмацаванні, хоць буйное паселішча і было знойдзена. Лябуда лічыў, што гапляне былі часткай племя палян або адной з іх назваў, а значыць галоўным горадам быў Гнезна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gerard Labuda, Mieszko I, Ossolineum 2002
  • Skocz do góry ↑ Zofia Kurnatowska, Początki Polski, Poznań 2002, s. 39