Велегезіты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велегезіты
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Балканскі паўвостраў
Мова славянская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы іншыя славяне

Велегезіты, белегезіты (грэч. Βελεγεζίται) славянскае сярэдневяковае аб'яднанне на поўдні Балканскага паўвострава.

Упершыню Велегезіты разам з іншымі славянскімі аб'яднаннямі ўзгадваюцца візантыйцамі пад 616 г. у сувязі з аблогай Салонікаў. Згодна тэксту "Цудаў Святога Дзмітрыя Салунскага", славяне былі накіраваны супраць Візантыі аварамі. Велегезіты і іх саюзнікі зрабілі лодкі-кадаўбы і на іх спустошылі ўзбярэжжа Грэцыі і астравоў Эгейскага мора і толькі потым пачалі аблогу горада. Славян узначальваў правадыр Хатун або Хацон (Χατουν), паходжанне якога не вядома. Аднак аблога скончылася беспаспяхова, а сам правадыр трапіў у палон.

Пазней узгадваліся як насельнікі Фесаліі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]