Езерыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Езерыты
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Пелапанес
Мова славянская
Рэлігія політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя славяне

Езерыты, эзерыты, езерцы (грэч. Εζερίτες) славянскае сярэдневяковае аб'яднанне на поўдні Пелапанеса.

Гара Тайгет (Пентадакціл) у наш час

Канстанцін VII Парфірагенет узгадваў езерытаў разам з мілінгамі як славянскае племя, што да першай паловы IX ст. пасялілася на схілах высокай гары Пентадакціл у Лаконіі. Візантыйцы не здолелі выгнаць іх з Пелапанеса, а таму абклалі грашовай данінай. Цікава, што езерыты плацілі 300 намісм, у той час як мілінгі толькі 60, што можа сведчыць пра тое, што колькасць езерытаў у той час была большая.

У гады кіравання імператара Рамана I Лакапіна езерыты, як і мілінгі, перасталі выплочваць даніну і падпарадкоўвацца ўладам. Супраць іх была распачата ваенная кампанія, якая цягнулася з сакавіка да канца лістапада, пасля чаго езерыты былі вымушаны выплочваць даніну ўдвая большую, чым раней. Праз некаторы час яны звярнуліся да імператара з просьбай вярнуць ранейшыя абавязкі перад уладамі. Паколькі пагражала новае нашэсце славян, да якіх езерыты маглі далучыцца, то Раман I пайшоў на саступкі.[1].

Этымалогія назвы езерытаў не вядома. Магчыма, што паходзіць ад слова "возера" (макед.: Езеро).

Зноскі