Лужычане (племя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Племя лужычанаў на карце размяшчэння палабскіх племёнаў у VIIIX стагоддзях[1][2]

Лужычанесярэднявечныя заходнеславянскае племя, якое разам з далямінцамі, мільчанамі, сорбамі, нішанамі, сусельцамі і ііншымі плямёнамі уваходзілі ў адно з буйных аб'яднанняў палабскіх славянаў — племянны саюз лужыцкіх сербаў[3].

Племя лужычанаў з'яўляецца продкам народа лужычана (галоўным чынам Ніжняй Лужыцы) які жыве на ўсходзе Германіі[4]. У «Баварскім географе» IX стагоддзя племя лужычанаў згадваецца як Lunsizi[5].

У другой палове I тысячагоддзя тэрыторыяй рассялення лужычанаў былі землі ўздоўж ракі Шпрэе, якія прыблізна адпаядаюць сучаснай Ніжняй Лужыцы на тэрыторыі сучаснай Германіі (федэральная зямля Бранлэнбург). На западзе ад лужычанаў размяшчалась племя ніжычаў, на поўначы размяшчаліся любушане, плоні і іншыя плямёны, землі на поўдні ад лужычан займалі мільчане, на ўсходзе знаходзіліся вобласці рассялення сілезскіх плямёнаў (дзедашане і іншыя)[1][6].

Племя лужычанаў сфарміравалася ў выніку перасялення славянаў, верагодна, з Сілезіі ў міжрэччы Одэра і Эльбы, якія прынеслі ў дадзены рэгіён торнаўскую культуру (па помніку Торнава басейне ракі Шпрэе), змяшаўшыся тут з плямёнамі, якія жылі тут ужо з VI стагоддзя, якія прадстаўлялі сукаўска-дзедзіцкую культуру, да якой адносіліся суседнія з лужычанамі мільчане, слубяне, жаравяне і іншыя плямёны[7].

З IX стагоддзя частка лужыцких зямель уваходзіць у саюз плямёнаў сорбаў, іх этнонім пачынае распаўсюджвацца сярод лужычанаў[3]. У пачатку X стагоддзя племя лужычан было заваявана немцамі[8].

Тэрыторыя рэгіёна Ніжняя Лужыца, якая прадстаўлае арэал культуры торнаўскага тыпа, з'яўляецца вобласцю распаўсюджвання ніжнялужыцыкай мовы, дыялекты якой ўзыходзяць, верагодней за ўсё, да племяннога дыялекта лужычанаў, паколькі па дадзеным археалогіі якія-небудзь перамяшчэнні лужыцкага насельніцтва ў познім сярэднявеччы не выяўляюцца[9].

Разам з мільчанамі лужычане сталі асноўнымі плямёнамі якія прынялі ўдзел у фарміраванні сербалужыцкага этнаса. Назва гістарычнай вобласці Лужыца распаўсюдзілася на Будзішынскую зямлю населенную нашчадкамі племені мільчанаў. Падзел на Ніжнюю і Верхнюю Лужыцу з'яўляецца ў XV стагоддзі[10].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Большая Советская Энциклопедия. — Карта з артыкула «Полабские славяне» БСЭ. Палабскія славяне ў 8—10 стстс.. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012.
  2. Статья Полабские славяне // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.
  3. 3,0 3,1 Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. — М.: Фонд археологии, 1995. — С. 143. — ISBN 5-87059-021-3.
  4. Etnolog.ru. Энциклопедия народов мира. — Лужичане.
  5. Херрман И. Ruzzi. Forsderen Liudi. Fresiti. К вопросу об исторических и этнографических основах «Баварского Географа» (первая половина IX в.) // Древности славян и Руси / Ответственный редактор Тимощук Б. А.. — М.: Наука, 1988. — С. 164. — ISBN 5-02-009419-6.
  6. Commons.wikimedia.org. — Heiliges Römisches Reich 1000. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012.
  7. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. — М.: Фонд археологии, 1995. — С. 141. — ISBN 5-87059-021-3.
  8. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. — М.: Фонд археологии, 1995. — С. 144. — ISBN 5-87059-021-3.
  9. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. — Фонд археологии, 1995. — С. 145. — ISBN 5-87059-021-3.
  10. Статья Лужица // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.