Палабскія славяне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пала́бскія славя́не — група заходніх славян (племянныя саюзы бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сербаў), якія размаўлялі на палабскай мове.

У канцы 1 — пачатку 2-га тыс. насялялі землі паміж рэкамі Лаба (Эльба) і Одра (Одэр) ад Балтыйскага мора на поўначы да Рудных гор на поўдні (цяпер тэрыторыя Усходняй Германіі і часткова Заходняй Польшчы).

Найважнейшыя цэнтры — Торгаў, Прыворна, Рэрык beru, Убаба, Бранібар (цяпер Брандэнбург) і інш.

У 6—8 ст. у палабскіх славян адбываўся распад першабытнаабшчыннага ладу, складваліся феадальныя адносіны.

Займаліся пераважна земляробствам, у 9—10 ст. значнае развіццё атрымалі рамёствы.

Гандлявалі з Саксоніяй, Даніяй, Швецыяй, Кіеўскай Руссю.

У 10 ст. пачалося заваяванне палабскіх славян германскімі феадаламі. 11—12 ст. — перыяд найбольшага росквіту палабскіх славян, паспяховага супраціўлення германскай агрэсіі, узнікнення раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў, т.зв. Вендскай дзяржавы бодрычаў і люцічаў. Палабскія славяне на чале з князем бодрычаў Ніклатам разграмілі крыжовы паход супраць славян 1147. У 2-й палавіне 12 ст., скарыстаўшы тэрытарыяльную раздробленасць палабскіх славян, германскія феадалы захапілі іх землі. Нямецкая каланізацыя прывяла да частковага знішчэння і асіміляцыі палабскіх славян.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]