Бужане
Бужане — група славянскіх плямёнаў, якое насяляла ў басейне верхняга цячэння Заходняга Буга (ад якога і атрымалі сваю назву); з канца XI стагоддзя бужане называюцца валынянамі (ад мясцовасці Валынь).
Згадваюцца ў Аповесці мінулых гадоў пры пераліку старажытнарускіх плямёнаў, якія гаварылі на славянскіх мовах. Па даных Баварскага Географа (IX стагоддзе), мелі 230 «гарадоў» (замкаў). У летапісе лакалізаваны па Бузе. З канца X ст. увайшлі ў склад Кіеўскай Русі і больш не згадваліся ў крыніцах. З XII стагоддзя жыхароў Пабужжа называлі па галоўным гарадах княстваў: дарагічынцы, берасцейцы і г.д. З XIII стагоддзя распаўсюджваецца новая назва гэтых зямель — Падляшша. У літаратуры XIX стагоддзя бужан часама атаясамляюць з валынянамі, палешукамі[1]. Шэраг даследнікаў лічыць, што бужане і валыняне раней зваліся дулебамі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Бужане // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Барсов Н. П., Очерки русской исторической географии, 2-е изд., Варшава, 1885;
- Третьяков П. Н., Восточнославянские племена,М., 1953.