Смаляне
Выгляд
Гэты артыкул — пра старажытнаславянскае племя. Таксама смалянамі называюць жыхароў горада Смаленска.
| Смаляне † | |
| Агульная колькасць | |
|---|---|
| Рэгіёны пражывання | Пелапанес |
| Мова | славянская |
| Рэлігія | політэізм |
| Блізкія этнічныя групы | іншыя славяне |
Смаля́не (балг.: смоляни) † — сярэдневяковае паўднёваславянскае племя, якое пасялілася ў VII стагоддзі ў Радопах і даліне ракі Месты. У 837 племя паўстала супраць візантыйскага панавання, заключыўшы саюз з балгарскім ханам Прэсіянам. Пазней смаляне сталі адной са складовых частак балгарскага народа. Горад Смолян на поўдні Балгарыі названы па імі гэтага племені.