Палачане

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рассяленне славянскіх плямён у IX стагоддзі

Палачане — частка ўсходнеславянскай групы крывічоў, якая насяляла ў IX стагоддзі тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Мінскай вобласці.

Палачане ўпамінаюцца ў Аповесці мінулых часоў, якая тлумачыць іх назву фактам іх пражывання ля ракі Палата, аднаго з прытокаў Заходняй Дзвіны. Летапіс таксама сцвярджае, што крывічы былі нашчадкамі палачан.

Землі палачан прасціраліся ад Свіслачы ўздоўж Бярэзіны да зямель дрыгавічоў. Іх уладанні гранічылі з землямі наступных плямёнаў:

  • смаленскіх крывічоў — на паўднёвым усходзе,
  • ізборскіх крывічоў і ільменскіх славен — на поўначы і ўсходзе,
  • літоўскіх плямёнаў — на захадзе,
  • дрыгавічоў — на поўдні.

Палачане былі адным з плямёнаў, на тэрыторыі якіх пазней сфарміравалася Полацкае княства. Яны з'яўляюцца аднымі з родапачынальнікаў сучаснага беларускага народа.

Самыя старажытныя археалагічныя помнікі — доўгія курганы і пасяленні ў Полацку, Віцебску, Лукомлі.