Гары Потэр і Вязень Азкабана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Гары Потэр і Вязень Азкабану
Harry Potter and the Prisoner of Azkaban
Выданне
Жанр: фэнтэзі
Аўтар: Джаан Роўлінг
Мова арыгінала: англійская
Дата першай публікацыі: 8 ліпеня 1999 (Вялікабрытанія)
Выдавецтва: Bloomsbury
Цыкл: Гары Потэр
Папярэдні: Гары Потэр і Тайны пакой
Наступны: Гары Потэр і Кубак агню

Гары Потэр і Вязень Азкабана (англ.: Harry Potter and the Prisoner of Azkaban) — трэці раман з серыі кніг пра Гары Потэра, напісанаю Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра трэці год навучання Гары ў школе Вядзьмарства і Чараўніцтва «Хогвартс», падчас якога з Азкабана ўцякае Сірыус Блэк, які лічыцца былым саюзнікам Лорда Валдэморта.

Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 1999 выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 8 верасня 1999 г. выдавецтвам «Scholastic Inc». Кніга была хутка напісана, выйшаўшы праз год пасля таго, як Роўлінг пачала пісаць яе. У першыя тры дні пасля выпуску ў Вялікабрытаніі было прададзена 68 тысяч копій, а ўсяго з таго часу было прададзена больш за тры мільёны асобнікаў ува ўсёй краіне. Кніга атрымала прэмію Уітбрэд у 1999 годзе, прэмію Брэма Стокера, прэмію Локус за найлепшы раман жанру фэнтэзі, а таксама ўвайшла ў шорт-лісты іншых узнагарод, у тым ліку Хьюга.

Экранізацыя рамана, што выйшла ў 2004 годзе, назбірала больш за $796 мільёнаў у пракаце, а таксама высокія ацэнкі ад крытыкаў. Відэагульні паводле матываў рамана «Гары Потэр і Вязень Азкабана» былі выпушчаны для некалькіх платформаў і атрымалі збольшага пахвальныя водгукі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

«Гары Потэр і Вязень Азкабана», разам з «Гары Потэр і Філасофскі камень» і «Гары Потэр і таемны пакой», на беларускую пераклаў Дзяніс Мускі, пераклады выдадзены belpotter.by у 2013 годзе зыходна для электронных кніг, у фармаце .pdf. Але яны аматарскія, таму, вядома, змяшчаюць безліч памылак.