Гары Потэр і Патаемная зала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Гары Потэр і Патаемная зала
Harry Potter and the Chamber of Secrets
Выданне
Жанр: фэнтэзі
Аўтар: Джаан Роўлінг
Мова арыгінала: англійская
Дата першай публікацыі: 2 ліпеня 1998 (Вялікабрытанія)
Выдавецтва: Bloomsbury
Цыкл: Гары Потэр
Папярэдні: Гары Потэр і філасофскі камень
Наступны: Гары Потэр і Вязень Азкабана

Гары Потэр і Патаемная зала (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) — другі раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра другі год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс», падчас якога шэраг паведамленняў на сценах калідораў школы папярэджвае пра тое, што «патаемная зала» адчынена, а «спадчыннік Слізэрына» мае намер забіць усіх навучэнцаў, якія не з'яўляюцца выхадцамі з сямей чыстакроўных чараўнікоў. За гэтымі пагрозамі пачынаюцца напады, пасля якіх вучні «камянеюць». На працягу ўсяго года, Гары і яго сябры Рон Уізлі і Герміёна Грэйнджэр расследуюць гэтыя напады.

Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 2 ліпеня 1998 выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 2 чэрвеня 1999 г. выдавецтвам «Scholastic Inc». Нягледзячы на тое, што для Роўлінг было цяжка скончыць апавяданне, яна атрымала высокую ацэнку і ўзнагароды ад крытыкаў, юных чытачоў і кніжнай індустрыі, хоць некаторыя крытыкі палічылі, што гісторыя занадта страшная для дзяцей малодшага ўзросту. Як і іншыя кнігі серыі, «Гары Потэр і Патаемная зала» стаў падставаў для рэлігійных дэбатаў: некаторыя рэлігійныя аўтарытэты асудзілі выкарыстанне магічных тэм у рамане, але іншыя высока ацанілі акцэнт на самаахвяраванне і на тое, якім чынам характар чалавека з'яўляецца вынікам выбару дадзенай асобы.

Некаторыя крытыкі адзначылі, што ў рамане вельмі моцна раскрытая тэма асобы, і што ў ім адлюстраваны пытанні расізму праз адрозненне сярод чараўнікоў з чыстакроўных сямей і чараўнікоў, бацькі якіх з'яўляюцца не-чараўнікамі (магламі). Некаторыя крытыкі лічаць, што дзённік у кнізе з'яўляецца папярэджаннем супраць некрытычнага прыняцця інфармацыі з крыніц, праўдзівасць якіх нельга праверыць. Улада паказваецца карыслівай і некампетэнтнай. Апроч таго, кніга мае некаторыя злучэнні з шостым раманам серыі — «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка».

Экранізацыя рамана, якая выйшла ў 2002 годзе, стала трэцім фільмам, які перавысіў суму ў 600 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у міжнародным пракаце, а таксама атрымала спрыяльныя водгукі. Відэагульні па матывах раману «Гары Потэр і Патаемная зала» былі выпушчаныя для некалькіх платформаў і атрымалі ў асноўным станоўчыя водгукі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

«Гары Потэр і патаемная зала», разам з «Гары Потэр і Філасофскі камень» і «Гары Потэр і Вязень Азкабана», на беларускую пераклаў Дзяніс Мускі, пераклады выдадзены belpotter.by у 2013 годзе зыходна для электронных кніг, у фармаце .pdf.