Перайсці да зместу

Таўрт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таўрт
Міфалогія Рэлігія Старажытнага Егіпта і Kemetism[d]
Сфера ўплыву роды ў чалавека і фертыльнасць[d]
Пол жанчына
Муж Сет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таўрт[1] — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня-заступніца нараджэння, цяжарных жанчын і нованароджаных.

Таўрт уяўлялася ў выглядзе самкі бегемота або кракадзіла з ільвінымі нагамі. Першапачаткова выконвала ролю багіні ўрадлівасці. Акрамя таго, Таўрт заступалася нябожчыкам у Дуаце (замагільным свеце), адганяла злых духаў ад жытла, таму яе выявы часта сустракаюцца на амулетах і разнастайных прадметах хатняга ўжытку. Часам пра яе згадваюць як пра жонку бога Сета.