Амат


Амат (Амт, Амамат; ст.-егіп. «пажыральніца») — у старажытнаегіпецкай міфалогіі пачвара, якая жыве ў Дуаце і пажырае грэшнікаў (дакладней — іх сэрцы і душы, якія трапілі ў пекла). Амат не лічылася боствам, яе культ адсутнічаў. У некаторых крыніцах Амат атаясамлівалі з такімі істотамі, як Таўрт, Сехмет.
Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Амат малявался як істота з тулавам і пярэднімі нагамі ільвіцы, заднімі нагамі гіпапатама і галавой кракадзіла (часам — сабакі). Папірус № 9901 з Брытанскага музею апісвае Амат наступным чынам: «Пярэдняя траціна яе цела — кракадзіл, яе задняя частка — гіпапатам, а ў сярэдзіне яна нагадвае ільва».
Прызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна месца жыхарства Амат апісвалася як вогненнае возера, у якое сэрцы грэшнікаў кідаліся на з’ядзенне пачвары. На выявах часта сядзіць ззаду ад Тота (бога мудрасці) альбо на яго месцы побач з шалямі. На гэтых шалях пад наглядам суддзі — бога Асірыса — узважвалася сэрца памерлага. На другой чашы ляжала статуэтка багіні Маат альбо страўсінае пяро (сімвал Маат). Калі сэрца пераважвала, памерлага з’ядала Амат, калі сэрца аказвалася лягчэйшым за пяро ці статуэтку — чалавека чакала вечнае райскае жыццё ў Іару. Гэта значыла, што ён пры жыцці ніколі нікога «не прымусіў галадаць ці плакаць, ніколі не забіваў і не прымушаў да забойства, не краў рытуальную ежу, не падрабляў шалі, не зганяў з пашы звяроў, не саджаў у клеткі божых птушак…»[1] і г.д. На іншым папірусе, які цытыруе Навіль, яна намалявана распластанай побач з вогненным возерам у «пекле». Амат дапамагаў страшэнны звер Бабай, пра якога вядома толькі тое, што ён — жах. Плутарх атаясамліваў яго з Тыфонам.
Дзеля таго, каб Амат паўстала і пачала кіраваць, дастаткова ўсяго пяці грэшнікаў — людзей, якія загразлі ў сквапнасці, зайздрасці, гонары і гневе. Каб пачвара перанеслася ў свет жывых, неабходны 4 артэфакты, якія разам складаюць жазло Анубіса. Калі Амат апынецца ў свеце людзей, яна прынясе бясконцую навальніцу. Тады рабіць дабро стане злом, а рабіць зло — дабром.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У серыі гульняў AD&D з’яўляецца цэлая фэнтазі-раса амтаў — істот, якія пажыраюць чалавечыя цені. Знешне яны значна адрозніваюцца ад міфічнага прататыпу: маюць лускаватыя ногі кракадзіла, вялікі жывот, тоўстую шыю гіпапатама, чалавекападобныя рукі і галаву ільвіцы.
Зноскі
- ↑ Хорхе Луис Борхес. Книга вымышленных существ. — Мн.: Старый свет, 1994.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя выдуманых істот (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2006.