Шу (міфалогія)
| Шу | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Выява III ст. да н. э. | ||||||
| Бог паветра | ||||||
| Міфалогія | старажытнаегіпецкая | |||||
| Пол | мужчынскі пол і жанчына | |||||
| Бацька | Атум | |||||
| Маці | Іўсасет | |||||
| Браты і сёстры | Тэфнут | |||||
| Жонка | Тэфнут | |||||
| Дзеці | Геб, Нут | |||||
| У іншых культурах | Ары-гес-нефер (Куш) | |||||
Міфалогія
[правіць | правіць зыходнік]| Шу у іерогліфах | ||||
Шу лічыцца бажаством геліёпальскага пантэона. Імя паходзіць ад кораня, што значыў «сухі».
Паводле распаўсюджанай версіі міфа, Атум стварыў Шу са сваёй сліны або ў выніку ўзаемадзеяння са сваім ценем. Па іншай версіі, яго маці была Іўсасет. Яго сястрой і жонкай лічылася багіня Тэфнут. Егіпцяне верылі, што дзеці ад іх сумеснага шлюбу Геб і Нут таксама кахаюць адно аднаго. Каб не даць зямлі і небу зліцца, Шу стварыў паміж імі пласт паветра.
У міфах аб Атуме і Ра сцвярджалася, што Шу суправаджае бога сонца ў падземны сусвет і ратуе яго ад змея Апопа.
Шу часцяком маляваўся як уладар подыху, удзельнік апошняга суда над чалавекам пасля смерці. У познім Егіпце і Кушы Шу разглядалі як аднаго з першых фараонаў, яго імя сімвалізавала сакральную ўладу валадара. У Кушы ён атаясняўся з мясцовым богам Ары-гес-нефер.
Цікава, што постаці Шу і Тэфнут заставаліся папулярнымі нават падчас спроб Эхнатона ўвесці адзінае бажаство Атона.
Аблічча
[правіць | правіць зыходнік]На старажытнаегіпецкіх выявах Шу меў чалавечае аблічча. Выглядаў як мужчына ў галаўным уборы са страўсінага пер’я, са скіпетрам — знакам улады і знакам анк (паветра). Скуру часцяком малявалі чорнай, ці то каб падкрэсліць сувязь са спёкай, ці то каб выявіць сувязь з Нубіяй. Шырока распаўсюджаны скульптуры, на якіх Шу топча нагамі цела Геба і адначасова трымае над галавой Нут. Як муж багіні Тэфнут маляваўся ў вобразе льва.
Шанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Пакуль не знойдзена храмаў з прысвячэннямі Шу. Аднак у асобных старажытнаегіпецкіх гарадах меліся мясціны, што мелі назвы «дом Шу», «уцёс Шу» або «трон Шу». Археолагі знаходзяць выявы Шу на тэрыторыі ўсяго Егіпта і на поўначы Судана.