Мерытсегер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мерытсегер, намаляваная ў выглядзе жанчыны з галавой кобры

Мерытсегер (стар.-егіп. «аматарка цішыні») — у старажытнаегіпецкай міфалогіі багіня Фіванскага некропаля, заступніца могілак і будаўнікоў магільняў. Лічылася, што Мерытсегер ахоўвае могілкі і спакой памерлых. Адлюстроўвалася ў выглядзе ільва ці жанчыны з галавой змяі. Цэнтр культу Мерытсегер — пасёлак (у раёне сучаснага Дэйр-эль-Медына), дзе жылі рамеснікі — будаўнікі магільняў.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Багіні Мерытсегер прысвечаны альбом «Культ Мерытсегер» расійскага выканаўцы Senmuth.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]