Апоп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Апоп
Apep 1.jpg
Змей Апоп і бог Атум
Пачварны падземны змей, вораг сонца і святла
Імя : Апоп
Міфалогія: Старажытнаегіпецкая
Апісанне: Пачварны падземны змей, вораг сонца і святла

Апоп (Апе́п, Апо́фіс, грэч. Ἄπωφις) - у егіпецкай міфалогіі гіганцкі змей, увасабленне змроку, вораг сонца і святла. Апоп жыў у падземнай глыбіні, дзе і адбывалася яго штодзённая барацьба з сонечным богам Ра. Кожны вечар Ра завяршаў сваё падарожжа па Нябеснаму Нілу (у егіпецкай міфалогіі акрамя зямной ракі Ніл былі яшчэ яго нябесны і падземны "двайнікі") на сваёй Туры Мільёнаў Гадоў, падплываў да заходніх гор ля горада Абідоса - там, як лічылі егіпцяне, быў уваход у падземнае каралеўства, краіну мёртвых. Ра пераходзіць з дзённай туры і начную і плыве на ёй па Падземнаму Нілу. Падземны Ніл працякае па вузкай даліне, якую 12 брам дзяцілі на 12 частак. Кожную брама вартавала пачвара, якая дыхала агнём. Але разам з Ра плывуць бог Гор з галавой сокала, багіня Хатор, багіня мудрасці і справядлівасці Маат, мудры бог Тот з галавой ібіса, змеепадобны бог Нехебкаў і бог-воўк Упуаўт, які ведаў магічныя замовы, - усе яны дапамагаюць Ра вартаваць сонечны дыск. Пачварныя вартаўнікі брам жахлівыя, але багоў чакае сустрэча са страшэнным Апопам.

Змей Апоп выгінаецца мносствам кольцаў, а калі выцягваецца, до дасягае ў даўжыню 450 локцяў (каля 230 метраў). Каб перашкодзіць багам, ён выпівае ваду падземнага Нілу. Але Ра з дапамогай багоў пратыкае пачвару коп'ямі і прымушае вярнуць усю выпітую ваду са свайго бяздоннага чэрава. Начная тура праходзіць па Падземнаму Нілу, Ра зноў пераходзіць на дзённую туру і выплывае ў неба, прыносячы новы дзень. Ноччу зноў адбываецца бітва з Апопам, бо, як лічылі егіпцяне, не можа цемра не перашкаджаць святлу, не можа смерць не змагацца з жыццём, але ніхто не пераможа, бо святло і жыццё незнішчальныя. Простыя людзі могуць дапамагчы Ра чытаннем малітваў і прыжыццёвай набожнасцю.

Сет змагаецца з Апопам
Сонечны бог Ра ў сваёй зааморфнай іпастасі перамагае змея Апопа

Апопу прыпісваліся таксама землятрусы. Існавала таксама эсхаталагічныя прароцтвы аб тым, што аднойчы Апоп здолее перамагчы Ра і заняць яго месца.

У іншым міфе Ра ў абліччы рудога ката адсек змею Апопу галаву пад святым сімакорам, дрэвам жыцця, у горадзе Геліопалі. Апоп лічыўся стварэннем Нейта, які з'явіўся ў першапачотковых водах да Вялікай Энеады. Існавала таксама міфалагічная версія ра Апопа як старэйшага бога, стваральніка сусвету. У канцы Сярэдняга царства, пасля захопу Егіпта гіксосамі, а таксама ў позні перыяд развіцця егіпецкіх культаў Апопа набліжалі да змрочнага бога Сета (які раней быў на баку Ра і кожную ноч дапамагаў яму змагацца з пачварай).

У эліністычны перыяд, калі Егіптам кіравала грэчаская дынастыя Пталемеяў, антычная культура распаўсюдзілася на многія раёны Міжземнамор'я, а многія мясцовыя багі сталі атоесамлівацца з грэчаскімі, Апоп зліўся з персанажам Тыфона.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]