Гісторыя Славеніі
Гісторыя Славеніі.
Старажытнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- Каля 1200 г. да н.э. — на сучаснай тэрыторыі Славеніі пражывалі плямёны дунайскай культуры і культуры Терамар.
- Тэрыторыю сучаснай паўночна-ўсходняй Славеніі засялялі плямёны Адрыятычных Венетаў.
- На тэрыторыі сучаснай Славеніі пасяліліся кельцкія плямёны
- Каля 250 г. да н.э. Латэнская кельцкая археалагічная культура паступова замяняе Гальштадскую культуру.
Антычнасць
[правіць | правіць зыходнік]- 221 г. да н.э. — мяжа Рымскай рэспублікі дасягнула Юліянскіх Альп.
- 181 г. да н.э. — пачатак паступовага захопу тэрыторыі сучаснай Славеніі.
- 178 г. да н.э. — Рымскае войска захоплівае Істрыю.
Землі былі заселены ілірыйцамі, трапілі пад уладу Рыма каля 1 ст. да н.э.
Сярэднявечча
[правіць | правіць зыходнік]У выніку славянскай каланізацыі ўтварылася княства Карантанія (іначай Карынція; каля 7 ст.). Князь Горазд першым з славянскіх уладароў прыняў хрысціянства. У 10 ст. Карантанія распалася на некалькі правінцый, якія былі разабраны франкамі і германцамі. Пачаўся прыток германскага насельніцтва. Самастойнае, потым залежнае, Карантанскае княства існавала яшчэ ў пач. 15 ст. на частцы зямель на поўнач ад Альпаў (гл. Княскі камень (Цаловец), Сталец ваяводы (Гаспасвецкае поле)). Да 16 ст. ужо ўсе землі Карантаніі былі заняты імперыяй Габсбургаў.
Новы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1809 — 1814 большая частка гэтых зямель уваходзіла ў Ілірыйскую правінцыю, створаную Напалеонам. Пасля Венскага кангрэсу землі былі вернуты Аўстрыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1-й сусв. вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі землі правінцый Славенія, Карынція часткова ўвайшлі ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (1918; гл. таксама Клагенфурцкі рэферэндум 1920).
1918 — 1991
[правіць | правіць зыходнік]Гл. Гісторыя Югаславіі.
Пасля 1991
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 Славенія абвясціла незалежнасць і выйшла са складу Югаславіі. Спроба федэральнага ўрада ваеннаю сілаю вярнуць краіну ў склад федэрацыі не ўдалася.