Глеб Сяргеевіч Жэрдзеў
Поўнае імя | Глеб Сяргеевіч Жэрдзеў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 мая 2000[1] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 180 см[2] | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Мінск) | ||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Глеб Жэрдзеў (нар. 18 мая 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Увосень 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 26 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У сакавіку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Мінск», дзе зноў стаў выступаць за дубль і часам далучацца да асновы.
У сакавіку 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», якая неўзабаве арандавала паўабаронцу[3]. У сезоне 2021 не меў трывалага месца ў аснове, пераважна выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Гол Жэрдзева, забіты 16 кастрычніка ў браму барысаўскага БАТЭ (вынік матча 3:1), быў прызнаны найлепшым голам чэмпіянату Беларусі 2021[4].
У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[5], пасля чаго той зноў далучыўся да «Славіі» і падпісаў паўнавартасны кантракт[6]. У сезоне 2022 быў трывалым іграком асновы, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[7].
У студзені 2023 года стаў іграком ізраільскага клуба «Бней Іегуда», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[8], аднак пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2022/23. У ліпені 2023 года далучыўся да мінскага «Дынама»[9]. У студзені 2024 года падпісаў новае аднагадовае пагадненне са сталічным клубам[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]16 лістапада 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (4:0).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Мінск | 3 | 3 | |
2018 | дубль | Мінск | 14 | 4 | |
2019 | Д1 | Мінск | 8 | 0 | |
2020 (1) | Д2 | Нафтан | 10 | 3 | |
2020 (2) | Д1 | Мінск | 3 | 1 | |
2021 | Д1 | Славія | 23 | 4 | |
2022 | Д1 | Славія | 29 | 10 | |
2022/23 (2) | Д2 | Бней Іегуда | 13 | 2 | |
2023 (2) | Д1 | Дынама | 14 | 3 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/fk-minsk-vyisshaya-liga-2020/napadayushhie/gleb-sergeevich-zherdev.html
- ↑ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/zherdze-gleb
- ↑ "Славия" арендовала Жердева у "Минска" (руск.). football.by (1 красавіка 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Глеб Жердев стал автором лучшего гола чемпионата Беларуси-2021 (руск.)(недаступная спасылка). football.by (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.
- ↑ АБФФ: Жердев и Сазончик - свободные агенты, рассмотрение претензий Политевича к "Шахтеру" перенесено (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Жердев продолжит карьеру в "Славии" (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Жердев, Чухлей и Бугулов прощаются со "Славией" (руск.). football.by (30 лістапада 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Глеб Жердев стал игроком израильского клуб "Бней Иегуда" (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Глеб Жердев стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (8 ліпеня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Глеб Жердев продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.