Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Падстрэлаў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 верасня 1998[1][2] (22 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 175 см | |||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 19 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Дзмітрый Падстрэлаў (нар. 6 верасня 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2014 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзмітрый стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выхадзіў на замену.
У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018[4]. У сезоне 2017 выступаў у асноўным за дубль магіляўчан. 3 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (5:3) і паспеў адзначыцца галявой перадачай.
Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[5], хутка замацаваўся ў стартавым складзе ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў.
У снежні 2019 года, пасля таго як «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Англіі.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 года супраць Балгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам за зборную.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2020
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Дняпро | ![]() |
14 | 0 |
2015 | Д2 | Дняпро | ![]() |
17 | 1 |
2016 | Д2 | Дняпро | ![]() |
11 | 1 |
2017 | Д1 | Дняпро | ![]() |
1 | 0 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
10 | 1 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() |
22 | 4 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Podstrelov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzmitry Padstrelaw // FBref.com
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Dmitrij-Podstrelov-211&season=2020MEN
- ↑ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
- ↑ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде
- ↑ Подстрелов из "Дняпро" перешел в "Шахтер"