Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Хвашчынскі
Uladzimir Khvashchynski.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі
Нарадзіўся 10 мая 1990(1990-05-10)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Шахцёр
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2012 Сцяг Беларусі Брэст 90 (17)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 30 (3)
2014   Сцяг Беларусі Мінск 16 (6)
2015 Сцяг Беларусі Мінск 25 (10)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 76 (23)
2019 — Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 1 (0)
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 8 (0)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 6 (1)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь 4 (1)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2015.

Уладзімір Хвашчынскі (нар. 10 мая 1990, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дынама» Брэст[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.

«Дынама» Мінск[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск»[2], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.

У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[3], якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[4].

Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.

«Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор[5]. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі»[6].

У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.

У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце[7].

Вяртанне ў «Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў[8]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон[9], а ў жніўні 2017 года — да канца сезону 2018[10]. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).

Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама»[11].

«Шахцёр»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.

14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]