Данііл Андрэевіч Сілінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Данііл Сілінскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Данііл Андрэевіч Сілінскі
Нарадзіўся 6 студзеня 2000(2000-01-06)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см[2]
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 16
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2021 Беларусь Баранавічы 42 (0)
2020   Беларусь Слонім-2017 24 (0)
2021   Беларусь Смаргонь 7 (0)
2022—2023 Беларусь Энергетык-БДУ 44 (0)
2023— Беларусь Гомель 14 (4)
2024—   Беларусь Дынама (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2024.

Данііл Сілінскі (нар. 6 студзеня 2000, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» (у арэндзе з «Гомеля»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не выратаваў «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў іграком асновы. У сакавіку 2021 года па вяртанні з арэнды падоўжыў кантракт з «Баранавічамі».

У ліпені 2021 года быў арандаваны «Смаргонню»[3]. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[4].

У пачатку 2022 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам», а пасля далучыўся да «Энергетыка-БДУ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі і дапамог «Энергетыку-БДУ» заняць другое месца. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[6].

У жніўні 2023 года стаў іграком «Гомеля»[7]. У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[8] і быў на сезон аддадзены ў арэнду ў мінскае «Дынама»[9].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 Д2 Баранавічы Беларусь 7 0
2019 Д2 Баранавічы Беларусь 24 0
2020 Д2 Слонім-2017 Беларусь 24 0
2021 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 11 0
2021 (2) Д1 Смаргонь Беларусь 7 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 30 0
2023 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 14 0
2023 (2) Д1 Гомель Беларусь 13 4
2024 (пач.) Д1 Гомель Беларусь 1 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Daniil Silinskiy // Transfermarkt — 2000.
  2. а б https://www.fcgomel.by/team/main-roster/daniil-silinskiy/
  3. "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 29 сакавіка 2024.
  4. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 29 сакавіка 2024.
  5. "Даниил Силинский в «Энергетике»-БГУ". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» [руская]. 2022-03-27. Архівавана з арыгінала 2022-03-27. Праверана 2022-03-27.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  6. Помимо Хусанова, "Энергетик"-БГУ покидают еще два лидера (руск.). football.by (21 ліпеня 2023). Праверана 29 сакавіка 2024.
  7. Силинский заключил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (10 жніўня 2023). Праверана 29 сакавіка 2024.
  8. Даниил Силинский продлил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (27 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.
  9. Минское "Динамо" взяло в аренду Даниила Силинского (руск.). football.by (28 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.