Ілья Ігаравіч Чарняк
Поўнае імя | Ілья Ігаравіч Чарняк | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 мая 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 183 см[2] | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Мінск) | ||||||||||||||||||
Нумар | 47 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Ілья Чарняк (нар. 19 мая 2002, Яроміна, Гомельскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, у 2019 годзе выступаў за дубль «Гомеля», дзе хутка замацаваўся ў складзе. Таксама некаторы час гуляў у міні-футбол за БЧ, дзе стаў наймаладзейшым іграком і аўтарам гола ў гісторыі клуба[3]. У 2020 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе таксама гуляў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў заграбскае «Дынама II»[4]. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5] і стаў рыхтавацца да сезона з асноўнай камандай салігорцаў. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм у матчы супраць барысаўскага БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.
У лютым 2023 года пакінуў «Шахцёр»[6] і хутка стаў іграком грозненскага «Ахмата»[7]. Па заканчэнні сезона ў чэрвені 2023 года пакінуў грозненскі клуб[8]. У ліпені 2023 года далучыўся да казахстанскага «Каспія»[9], які пакінуў у лістападзе 2023 года пасля таго, як клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе[10].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[11].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.
26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Мальты (0:0).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Гомель | 12 | 2 | |
2020 | дубль | Шахцёр | 28 | 13 | |
2020/21 (2) | Д2 | Дынама II | 1 | 0 | |
2021/22 (1) | Д2 | Дынама II | 9 | 0 | |
2022 | Д1 | Шахцёр | 26 | 7 | |
2022/23 (2) | Д1 | Ахмат | 2 | 0 | |
2023 (2) | Д1 | Каспій | 8 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Ilja-Chernjak-240&season=2022MEN
- ↑ а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2024/illya-charnyak
- ↑ Играл за юношескую сборную по "минику", не подошел академии БФФ, сын футболиста. Кто такой Илья Черняк? (руск.). football.by (1 кастрычніка 2022). Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ "Шахтер" отдал нападающего в аренду загребскому "Динамо-2" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ Футбол. Нападающий Черняк вернулся в "Шахтер" из аренды в загребском "Динамо" (руск.). pressball.by (16 студзеня 2022). Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ "Шахтер" сообщил об уходе Черняка (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 5 лютага 2023.
- ↑ Илья Черняк заключил контракт с российским "Ахматом" (руск.). football.by (7 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2023.
- ↑ "Ахмат" объявил о расставании с Черняком (руск.). football.by (6 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
- ↑ Илья Черняк перешел в "Каспий" (руск.). football.by (2 ліпеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
- ↑ Илья Черняк покинул "Каспий" (руск.). football.by (15 лістапада 2023). Праверана 16 лістапада 2023.
- ↑ Минское "Динамо" объявило о первом новичке в 2024 году (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 2002 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ў міні-футбол Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дынама II Заграб
- Ігракі ФК Ахмат Грозны
- Ігракі ФК Каспій Актау
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- МФК БЧ