Фёдар Юр’евіч Лапавухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Фёдар Лапавухаў
Поўнае імя Фёдар Юр’евіч Лапавухаў
Нарадзіўся 20 чэрвеня 2003(2003-06-20)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см[1]
Вага 84 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Дынама (Мінск) 20 (-14)
2021   Беларусь Ліда 10 (-20)
Нацыянальная зборная[* 2]
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 6 (-14)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2023

Фёдар Лапавухаў (нар. 20 чэрвеня 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі футбаліст, брамнік мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец акадэміі мінскага «Дынама». Першым трэнерам футбаліста быў Уладзімір Мікалаевіч Лук’яненка. У мінскім клубе футбаліст выступаў за юнацкія каманды 2003 года нараджэння ў рамках юнацкага першынства.

У ліпені 2021 года футбаліст на правах арэнды далучыўся да «Ліды» да канца сезона[2]. Дэбютаваў за клуб 25 жніўня 2021 года ў матчы супраць гомельскага «Лакаматыва»[3]. На працягу сезона футбаліст быў адным з асноўных гульцоў у лідскім клубе, двойчы вызначыўшыся «сухімі» матчамі. Пасля заканчэння арэнднай дамовы пакінуў клуб.

У пачатку 2022 года футбаліст адправіўся выступаць за дублюючы склад мінскага «Дынама». У студзені 2023 года футбаліст стаў трэніравацца з асноўнай камандай клуба[4]. Дэбютаваў за клуб 2 красавіка 2023 года ў матчы супраць мазырскай «Славіі»[5]. Трапіў у сімвалічную зборную 2-га тура Вышэйшай лігі[6]. Таксама стаў лепшым варатаром 4 тура чэмпіянату[7]. У матчы 29 красавіка 2023 года супраць гродзенскага «Нёмана» атрымаў чырвоную картку, збіўшы Алімардона Шукурава, пасля чаго той страціў прытомнасць і пакінуў поле на машыне хуткай дапамогі[8]. У ліпені 2023 года разам з клубам адправіўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі канферэнцый УЕФА[9]. Першы матч у рамках еўракубкавага турніру згуляў 13 ліпеня 2023 года супраць баснійскага клуба «Жэлезнічар»[10]. Па выніку сезона 2023 года футбаліст стаў пераможцам чэмпіянату.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2021 года разам з юнацкай зборнай Беларусі да 19 гадоў прымаў удзел у таварыскім матчы супраць зборнай Азербайджана[11], аднак застаўся на лаўцы запасных, так і не дэбютаваўшы за зборную. У сакавіку 2023 года футбаліст атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі. Дэбютаваў за зборную 15 чэрвеня 2023 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Расійскай Федэрацыі[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама Беларусь 1 −1
2021 Д2 Ліда Беларусь 10 −20
2022 дубль Дынама Беларусь 3 −1
2023 Д1 Дынама Беларусь 20 −14

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/fiodar-lapavuhau
  2. Футболисты минского "Динамо" уходят в аренду (руск.). Сайт Футбольного клуба Динамо-Минск (29 ліпеня 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  3. LOKOMOTIV GOMEL VS. LIDA 4 - 0 (руск.). ru.soccerway.com (25 жніўня 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  4. Приступили к двухразовым тренировкам (руск.). Сайт Футбольного клуба Динамо-Минск (9 студзеня 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  5. "Сухой" дебют Федора Лапоухова (руск.). Сайт Футбольного клуба Динамо-Минск (3 красавіка 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  6. Морозов, Хусанов и Калачев в сборной 2-го тура высшей лиги по версии Football.by (руск.). Football.by (3 красавіка 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  7. Лапоухов, Тихоновский и Мельников в сборной 4-го тура по версии Football.by (руск.). Football.by (17 красавіка 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  8. Шукурова увезли со стадиона на скорой помощи после столкновения с вратарем минского "Динамо" Лапоуховым (руск.). Football.by (29 красавіка 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  9. 24 игрока минского "Динамо" отправились в Сараево на матч с "Железничаром" в Лиге Конференций (руск.). Football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  10. Минское "Динамо", оказавшись слабее "Железничара", первым из белорусских клубов прекратило борьбу в еврокубках (руск.). Football.by (20 ліпеня 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  11. Товарищеский матч против Азербайджана (руск.). Сайт Футбольного клуба Динамо-Минск (3 чэрвеня 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  12. Молодежная сборная Беларуси разгромила российскую команду U-20 в товарищеском матче, Егор Карпицкий оформил хет-трик (руск.). Football.by (15 чэрвеня 2023). Праверана 29 лістапада 2023.