Раман Ігаравіч Бегуноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раман Бегуноў
Roman Begunov.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Ігаравіч Бегуноў
Нарадзіўся 22 сакавіка 1993(1993-03-22)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 67
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Мінск 87 (4)
2015—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 65 (2)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2020— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 13 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2016 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2016
Commons-logo.svg Раман Ігаравіч Бегуноў на Вікісховішчы

Раман Бегуноў (нар. 22 сакавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. У сезоне 2012 стаў іграком асноўнага складу, звычайна займаў пазіцыю правага абаронцы.

У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазіцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Свярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 года аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, не выратавала каманду ад паражэння (2:3).

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтр абароны і замацаваўся там. У сезоне 2015 года стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

«Дынама» Мінск[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2015 года цікавасць да Рамана стала праяўляць мінскае «Дынама»[3]. 14 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове, звычайна стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. З мая па ліпень 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У сакавіку 2017 года быў абраны капітанам «Дынама»[5], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сезоне 2017 на схему з пяццю абаронцамі застаўся выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы. У сезоне 2018 таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў з-за траўмы.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з дынамаўцамі, аднак неўзабаве пакінуў каманду[6].

«Тарпеда-БелАЗ»[правіць | правіць зыходнік]

У хуткім часе пасля зыходу са сталічнага клуба стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня пачаў з’яўляцца на полі, пазней зноў выбываў з-за траўм, толькі з кастрычніка стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе каманды.

«Шахцёр»[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, потмым пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2022 года[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

У 2015 годзе пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск Беларусь 25 0
2011 дубль Мінск Беларусь 20 0
2012 Д1 Мінск Беларусь 19 0
2013 Д1 Мінск Беларусь 24 2
2014 Д1 Мінск Беларусь 30 1
2015 (1) Д1 Мінск Беларусь 14 1
2015 (2) Д1 Дынама Беларусь 8 0
2016 Д1 Дынама Беларусь 17 1
2017 Д1 Дынама Беларусь 24 1
2018 Д1 Дынама Беларусь 16 0
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 11 0
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 13 3

Зноскі