Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Гаўрыловіч
Алексей Гаврилович.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч
Нарадзіўся 5 студзеня 1990(1990-01-05)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Акжэтпес
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2008 — 2012 Беларусь Дынама (Мінск) 32 (0)
2012   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 25 (0)
2013 — 2015 Беларусь Гомель 71 (2)
2015 Беларусь Слуцк 12 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (1)
2016 — 2018 Беларусь Дынама-Брэст 46 (1)
2018 — 2019 Беларусь Дынама (Мінск) 35 (2)
2020 — Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў) 35 (2)
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010 — 2012 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (0)
2017 — 2018 Беларусь Беларусь 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018.

Аляксей Гаўрыловіч (нар. 5 студзеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Акжэтпес» з Какшэтаў.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль. У другой палове сезона 2011, калі галоўным трэнерам быў Сяргей Аўчыннікаў, трывала трапляў у асноўны склад мінскай каманды.

У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану». Здолеў стаць іграком асновы наваполацкага клуба. 20 мая 2012 года, забіўшы апошні пасляматчавы пенальці ў браму «Мінска», дапамог «Нафтану» выйграць Кубак Беларусі 2012.

У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[2], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца ці флангавы абаронца.

Сезон 2014 распачаў у якасці правага абаронцы, але неўзабаве быў пераведзены на левы фланг і замацаваўся на новай пазіцыі. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Мардовія», але ў выніку застаўся ў «Гомелі»[4]. У сезоне 2015 года стаў адным з лідараў каманды, стаў выступаць у цэнтры абароны. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[5], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[6].

У жніўні 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[7]. Замацаваўся ў аснове «Слуцка», але па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клуб[8].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9], а ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[10], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, а неўзабаве і капітанам. У чэрвені і ліпені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[11] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[12], дзе таксама хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У другой палове 2019 года выконваў функцыі капітана каманды.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[13] і хутка перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[14].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе разам з Арцёмам Салаўём увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым, з-за чаго перастаў выклікацца ў зборную. Пасля адстаўкі Шуканава ў чэрвені 2012 года новы трэнер Аляксей Вяргеенка вярнуў Гаўрыловіча ў моладзевую зборную.

Таксама выступаў у алімпійскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.

9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама Мінск Беларусь 23 6
2009 Д1 Дынама Мінск Беларусь 1 0
2010 Д1 Дынама Мінск Беларусь 7 0
2011 Д1 Дынама Мінск Беларусь 24 0
2012 Д1 Нафтан Беларусь 25 0
2013 Д1 Гомель Беларусь 30 1
2014 Д1 Гомель Беларусь 28 0
2015 (1) Д1 Гомель Беларусь 13 1
2015 (2) Д1 Слуцк Беларусь 12 0
2016 (1) Д1 Белшына Беларусь 14 1
2016 (2) Д1 Дынама-Брэст Беларусь 14 0
2017 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 19 0
2018 (1) Д1 Дынама-Брэст Беларусь 13 1
2018 (2) Д1 Дынама Мінск Беларусь 13 2
2019 Д1 Дынама Мінск Беларусь 22 0

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — беларуская гімнастка Алеся Бабушкіна, бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. Сям’я выхоўвае двух дзяцей[15].

Зноскі

  1. Aleksey Gavrilovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Кузьменок переходит в "Динамо" Минск, Гаврилович станет игроком ФК "Гомель"
  3. "Гомель" продлил контракт с Гавриловичем
  4. Переход Гавриловича в "Мордовию" не состоится
  5. Алексей Гаврилович: «Обращение в АБФФ? Поболовец сказал: «Пишите, это ваше право»
  6. Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с "Гомелем"
  7. Алексей Гаврилович подписал контракт со "Слуцком"
  8. Милько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули "Слуцк"
  9. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
  10. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
  11. Брестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем
  12. Алексей Гаврилович подписал контракт с минским "Динамо"
  13. Гаврилович и минское "Динамо" прекратили сотрудничество
  14. Гаврилович стал игроком "Окжетпеса"
  15. «Никогда не выложу фото в бикини». У капитана брестского «Динамо» скромная и титулованная жена

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]