Максім Уладзіміравіч Швяцоў
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Максім Уладзіміравіч Швяцоў | ||||||||||||
Нарадзіўся |
2 красавіка 1998[1][2] (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Максім Швяцоў (нар. 2 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. 2 жніўня 2015 года дэбютаваў у аснове «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму.
У сезоне 2016 стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. З ліпеня, пасля прыходу ў каманду некалькіх вопытных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.
У сакавіку 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[3]. Пачынаў сезон 2017 у дублі, але ўжо з мая стаў выступаў у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сезона стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.
У лютым 2018 года перападпісаў кантракт з мінчанамі[4]. У сезоне 2018 замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў, захаваў месца і ў сезоне 2019. У ліпені 2020 года падоўжаў пагадненне са сталічным клубам[5].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах — капітан юніёрскай зборнай Беларусі.
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | ![]() |
21 | 0 |
2016 | Д1 | Дынама | ![]() |
3 | 0 |
2017 | Д1 | Дынама | ![]() |
11 | 0 |
2018 | Д1 | Дынама | ![]() |
25 | 0 |
2019 | Д1 | Дынама | ![]() |
22 | 0 |
Зноскі
- ↑ Maksim Shvetsov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maksim Shvyatsow // FBref.com
- ↑ Максим Швецов подписал новое долгосрочное соглашение с минским "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт с Максимом Швецовым
- ↑ Швецов продлил контракт с минским "Динамо"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)