Масеру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Масеру)
Горад
Масеру
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1869
Плошча
Вышыня цэнтра
1 600 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 343 541 чал. (10 красавіка 2016)[2]
Часавы пояс
Масеру на карце Лесота
Масеру (Лесота)
Масеру
Масеру (Лесота)
Масеру
Кінгсвей у цантральнай частцы Масеру

Ма́серу[3] (англ.: Maseru) — сталіца і самы вялікі горад Лесота, які размяшчаецца ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, на рацэ Каледон. Насельніцтва складае 180 000 чалавек. Адначасова горад з’яўляецца сталіцай акругі Масеру.

На мове карэннага насельніцтва назву Maseru азначае «месца чырвоных пясчанікаў»[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1869 годзе[5][6][3]. Гэты невялікі горад стаў сталіцай краіны дзякуючы каралю Машоэшоэ І у 1869 годзе. Потым Масеру быў сталіцай брытанскага пратэктарату Басута з 1869 да 1871 і з 1884 да 1966 года, калі Лесота атрымала незалежнасць. З 1966 года Масеру сталіца Каралеўства Лесота.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Масеру з’яўляецца галоўным гандлёвым, культурны і турыстычным цэнтрам краіны. Развіццё атрымала харчовая прамысловасць. Значная частка насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай. Дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасці тканін, абутку, адзення. Існуе міжнародны аэрапорт. Чыгункай горад злучаецца з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай.

Таксама ў Масеру дзейнічае Нацыянальны ўніверсітэт Лесота.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1984 год — 30 тыс. жыхароў[5].
  • 1995 год — 400,2 тыс. жыхароў[3].
  • 2016 год — 330,8 тыс. жыхароў[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ма́серу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Ма́серу // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 418. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
  • Ма́серу // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 262. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Ма́серу // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 306. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.