Гёкчэада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гёкчэада
Gökçeada be.png
40°11′57″ пн. ш. 25°54′32″ у. д.HGЯO
АкваторыяЭгейскае мора
КраінаFlag of Turkey.svg Турцыя
Гёкчэада (Турцыя)
Гёкчэада
Гёкчэада
Плошча289 км²
Насельніцтва 8 644 чал.
Шчыльнасць насельніцтва29,91 чал./км²
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Commons-logo.svg Гёкчэада на Вікісховішчы

Гёкчэада (турэцк.: Gökçeada), у мінулым І́мбрас (грэч.: Ίμβρος, турэцк.: İmroz) — востраў на поўначы Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Турцыі. Агульная плошча - 289 км². Насельніцтва (2014 г.) - 8 644 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гёкчэада — найбуйнейшы востраў Турцыі. Ён займае плошчу 289 км². Знаходзіцца ў Эгейскім моры ў 17,57 км на паўночны захад ад праліва Дарданэлы, у 25 км на поўдзень ад грэчаскага вострава Самафракія, 21 км на паўночны ўсход ад вострава Лемнас, у 268 км на паўднёвы захад ад Стамбула. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 28 км, найбольшая шырыня — 13,64 км.

Востраў Гёкчэада сфарміраваўся ў выніку вулканічнай дзейнасці. 77% яго паверхні займаюць горы. Найвышэйшая гара Дарук дасягае 673 м. Найбольш распаўсюджаныя мінералывапнякі і граніты. На ўзбярэжжы захаваліся старажытныя геалагічныя фармацыі. Значную частку берага займаюць пясчаныя пляжы. Востраў знаходзіцца ў зоне сталых землятрусаў.

Клімат мяккі міжземнаморскі. Найбольш спякотны месяц — ліпень, калі сярэдняя тэмпература трымаецца каля +28°C. Сярэдняя тэмпература студзеня дасягае +8°C. Узімку магчымы снегапады. 99 дзён у годзе дажджлівыя.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

75% паверхні вострава Гёкчэада выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі. Астатнюю тэрыторыю займаюць прыбярэжныя выдмы, скалы, лугі і лясы. Большасць лясоў месціцца на поўначы. Тут растуць дуб, хвоя, ядловец, масліна, ажына, дзікая груша. Востраў насяляюць 17 відаў сысуноў і 143 віды птушак. У марскіх водах каля вострава, азёрах і лагунах сустракаюцца лешч, стаўрыда, галавень, скумбрыевыя, марскі акунь, карп. На паўночным беразе спыняецца міжземнаморскі цюлень. Для аховы прыроды арганізаваны марскі парк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая ўзгадка пра Імбрас належыць Гамеру. У класічны перыяд гісторыі Старажытнай Грэцыі, востраў быў каланізаваны афінянамі і, згодна Фукідыду, адыгрываў важную ролю ў Пелапанескіх войнах. У пазнейшы час уваходзіў у склад македонскіх дзяржаў, Старажытнага Рыма і Візантыі. У 767 г. быў разрабаваны славянамі.

У 1456 г. далучаны да Асманскай імперыі. Большую частку насельніцтва складалі праваслаўныя грэкі, якія карысталіся значнымі прывілегіямі ў гандлі і свабодай вераспавядання. У 1912 - 1923 гг. акупаваны Грэцыяй. Згодна Лазанскаму мірнаму дагавору перададзены Турцыі. У выніку грэка-турэцкага абмену насельніцтвам частка мясцовых жыхароў перасялілася ў Грэцыю.

Сітуацыя для грэчаскага насельніцтва вострава пагоршылася пасля 1960 г. з-за абвастрэння грэка-турэцкіх праблем вакол Кіпра. У 1964 г. грэчаскія школы на Імбрасе былі зачынены, канфіскоўваліся землі. Пад ціскам палітыкі турэцкіх уладаў, грэкі зноў пачалі пакідаць востраў. У 1970 г. ён афіцыйна пераіменаваны ў Гёкчэада. Турэцкі ўрад распрацаваў праграму прыцягнення перасяленцаў з Анатоліі. З сярэдзіны 1970-х гг. колькасць турэцкага насельніцтва пераважае грэчаскае. У наш час на востраве налічваецца некалькі сотняў этнічных грэкаў, і больш за 10 тысяч грэкаў-імбрасцаў жывуць у Грэцыі і іншых краінах свету.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Гёкчэада складае асобны раён у складзе турэцкай правінцыі Чанакале. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца горад Гёкчэада. Востраў злучаны з мацерыком паромнай пераправай. Працуе аэрапорт. Галоўныя галіны эканомікітурызм і сельская гаспадарка. Гёкчэада славіцца вытворчасцю арганічных прадуктаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]