Джон Уільямс (кампазітар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Джон Таўнер Уільямс)
Джон Уільямс
англ.: John Towner Williams
англ.: John T. Williams
англ.: John Williams
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 лютага 1932(1932-02-08)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Barbara Ruick[d]
Дзеці Joseph Williams[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1952 — наш час
Інструменты фартэпіяна, клавесін, bass clarinet[d][3], baritone saxophone[d][3] і бас[d][3]
Жанры contemporary classical music[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Та́ўнер Уі́льямс (англ.: John Towner Williams; нар. 8 лютага 1932, Нью-Ёрк) — выбітны амерыканскі кінакампазітар і дырыжор. За сваю кар’еру Уільямс напісаў музыку да такіх вядомых кінастужак, як: «Сківіцы», «Супермен», «Іншапланецянін», «Шукальнікі страчанага каўчэга», «Спіс Шындлера», «Парк юрскага перыяду», кінаэпапеі «Зорныя войны», «Гары Потэр» і шмат якіх іншых. Таксама Уільямс стварыў музыку да чатырох Алімпіяд, мноства тэлесерыялаў і канцэртных нумароў. З 1980 года па 1993 год ён працаваў дырыжорам Бостанскага эстраднага аркестра і цяпер з’яўляецца яго заслужаным дырыжорам.

Уільямс — пяціразовы лаўрэат прэміі «Оскар» (за музыку да фільмаў «Скрыпач на даху», «Сківіцы», «Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея», «Іншапланецянін», «Спіс Шындлера»). Таксама мае 51 намінацыю, што робіць яго другім па колькасці намінацый на гэту ўзнагароду (першае месца з 59 намінацыямі займае Уолт Дысней).[4]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б John Williams American composer and conductor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Williams // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  4. Jack Shepherd. John Williams breaks his own Oscars record, picks up 51st nomination (англ.). «The Independent» (23 студзеня 2018). Праверана 6 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]