Дзік у Беларусі

Дзік для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны капытных[1].
У Беларусі жыве кабан падвіду Sus scrofa scrofa. Раней апісаны з Налібоцкай пушчы Sus scrofa falzfeini, у цяперашні час разглядаюцца ў якасці сіноніма вышэй згаданай формы[1].
Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]


Гістарычна быў распаўсюджаны ў Беларусі па ўсёй тэрыторыі.
На Беларусі на дзікоў палявалі з часоў неаліту.
З 1927 па 1939 год кабан засяляў большасць лясных угоддзяў Беларусі. Ён часцей і ў большай колькасці сустракаўся ў паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Да канца 70-х — пачатку 80-х гадоў прасторавая структура папуляцыі кабана цалкам змянілася і на паўночным усходзе яго шчыльнасць ў 3,9 разы, а на паўднёвым усходзе — у 1,6 разы стала вышэй, чым на паўднёвым захадзе Беларусі[1].
У 1967 годзе ў Беларусі налічвалася 5,4 тысяч дзікоў. Да 1973 года колькасць узрасла да 33,5 тысяч асобін. У наступныя гады назіралася паступовае зніжэнне колькасці звера. У 1981 годзе ўлічылі каля 24 тысяч дзікоў. У 90-я гады захавалася падвышаная шчыльнасць кабана ў паўночнай і ўсходняй частках рэспублікі. Найбольшая шчыльнасць (сярэдняя па раёнах) адзначана ў Віцебскай вобласці — 5,16 асобін/1000 га лясных угоддзяў, далей па ступені змяншэння ідуць Магілёўская (4,21), Гомельская (3,96), Гродзенская (3,42), Брэсцкая (3,23) і Мінская (2,99) вобласці[1].
Да 1991 года колькасць жывёл павялічылася да 39,3 тысяч. У далейшым на працягу 5 гадоў назіраўся ўстойлівы спад колькасці да 22,2 тысяч асобін. У 1995 годзе ў паляўнічых гаспадарках Беларусі насяляла 24,89 тысяч галоў дзіка. Да 2002 года пагалоўе павялічылася да 35,011. У запаведніках і нацыянальных парках у 2002 годзе налічвалася яшчэ 3659 кабаноў[1].
Да вынішчэння ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход шчыльнасць дзіка ўзрастала з 1,8 да 6,2 асобіны на 1000 га лясных угоддзяў, у якіх кабан паводзіў сябе як тыпова лясны звер, хоць і часта выходзіў карміцца на ўзлескі, сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ў поймы рэк[1].
Сучасная папуляцыя[правіць | правіць зыходнік]
У Беларусі ў 2013 годзе ў сувязі з небяспекай афрыканскай чумы свіней было прынята рашэнне аб памяншэнні колькасці дзікоў, якое перарасло ў адабранне гэтага віду з беларускай прыроды. Афіцыйна канфіскацыя адмаўляецца, бо вельмі нагадвае «кітайскіх вераб'ёў » узору 1958 года. Аднак калі ў 2013 годзе ў Беларусі налічвалася 80,4 тысяч дзікоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях, то ўжо ў 2014 толькі 8,6 тыс. Дадзеныя пра 2015 год замоўчваюцца і прыводзіцца ўсё тая ж леташняя лічба[1].
Па паведамленні БелаПАН, 8 лютага 2017 года на прэс-канферэнцыі міністр лясной гаспадаркі М. Амельяновіч паказаў, што ў краіне налічваецца 2,6 тысячы асобінаў дзікоў[1].
Можна сцвярджаць, што на дадзены момант папуляцыя дзіка па-варварску знішчана[2] практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі[1] і гэта на фоне пераканаўчых сцверджанняў вучоных, што эфектыўнасць дэпапуляцыі дзіка як меры барацьбы з АЧС сумніўная, а ажыццяўляць яе мэтазгодна толькі ў межах 5-10-кіламетровай зоны вакол агмяню заражэння[3]
Дынаміка агульнай колькасці[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка здабычы[правіць | правіць зыходнік]

Утрыманне ў няволі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі дзікі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім[4], Жлобінскім[5] і Мінскім заапарках[6], у Магілёўскім заасадзе[7].
Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Месцы пражывання кабаноў у Беларусі розныя. На Палессі яны жывуць у дубова-грабавых, хваёва-дубовых лясах, часта наведваюць алешнікі і густыя зараснікі хваёвых маладнякоў, радзей бываюць у саспелых хваёвых лясах. У паўночнай частцы рэспублікі асноўнымі стацыямі кабаноў з’яўляюцца змешаныя саспелыя насаджэнні, асабліва з дамешкам дуба, густыя хваёвыя і яловыя маладнякі, алешнікі. У Бярэзінскім запаведніку кабаны жывуць у ялова-шыракалістых лясах, перасечаных палянамі, вясной і летам прытрымліваюцца алешнікаў[1].
У Белавежскай пушчы стацыі кабаноў з’яўляюцца саспелыя змешаныя (хваёва-ялова-дубовыя) насаджэнні, густы сасновы маладняк з прымешкай маладых елак, алешнікі і груды (грабава-дубова-ясеневыя саспелыя насаджэнні), альховыя-Ясенева насаджэнні, дубровы і бары. Іншыя стацыі — лугі, балоты і высечкі ў жыцці кабаноў маюць меншае значэнне[1].
Ахова[правіць | правіць зыходнік]
Аб’ект палявання.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в г д е ё ж з і к КАБАН (Sus scrofa) (руск.)
- ↑ Уничтожение дикого кабана не решает проблему с вирусом африканской чумы свиней (АЧС), а только увеличивает ущерб природе и экономике страны. Позиция ОО «Багна». (руск.)
- ↑ Дикий кабан не является главным источником АЧС! (руск.)
- ↑ КАБАН (Sus scrofa) (руск.)
- ↑ Жлобинский зоопарк «усыновил» трех поросят Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
- ↑ Дикий кабан (Дзік) Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
- ↑ Кабан дикий (Sus scorfa) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Козло П. Г. «Кабан» / Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.142-147
- Быкова Н. К., Лях Ю. Г., Пальчевская К. И., Ермолаева И. А., Янута Г. Г. «Животный мир»/ Состояние природной среды Беларуси. Экологический бюллетень за 2013 год. Минск, 2014 °C.272-305
- Бурко Л. Д., Гричик В. В. «Позвоночные животные Беларуси». Минск, 2003. −373с.
- Обзоры результативности экологической деятельности ЕЭК ООН. Беларусь. Третий обзор / Серия обзоров результативности экологической деятельности. Выпуск № 44. Нью-Йорк и Женева, 2016. −445с.
- Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
- Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Дзік у Беларусі на Вікісховішчы |
---|
- Лях Юрий Григорьевич Значение мероприятий депопуляции кабана в Беларуси для эпизоотического благополучия по трихинеллезу // Актуальные проблемы интенсивного развития животноводства. — 2019. — № 22 (2).
- Ресурсы охотничьей фауны Архівавана 8 кастрычніка 2020. (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)